Прэзентацыя зборніка навуковых прац "Воіны Азербайджана — героі зямлі беларускай"

Апублiкавана: 10 лiстапада 2022 Нам пішуць Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

Кніга, у якой расказваецца пра подзвігі азербайджанцаў на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, была выдадзена па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Азербайджан у Рэспубліцы Беларусь. 

На мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, айчыннага парламента, дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, беларускія і азербайджанскія вучоныя, пісьменнікі.