Экспазіцыя "Віцебская акварэль"

Апублiкавана: 11 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У горадзе над Бугам адкрылася выстава віцебскіх мастакоў. Экспазіцыя "Віцебская акварэль" знаходзіцца ў Мастацкім музеі, размешчаным у Паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці. 

На выставе можна ўбачыць больш за 50 работ 24 творцаў, якія ўваходзілі ў аб'яднанне "Віцебская акварэль". Мэта ініцыятыў згуртавання — паказаць дынаміку развіцця, разнастайнасць тэхнік, тэм і жанраў акварэльнага жывапісу Беларусі. 

Экспазіцыя з'яўляецца сумесным праектам Брэсцкага і Віцебскага абласных краязнаўчых музеяў. Яна працуе да 22 лістапада.