Этнавандроўка "Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму"

Апублiкавана: 13 лiстапада 2022 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Этнавандроўку "Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму" зладзілі ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання. Арнамент служыў нашым продкам своеасаблівай мовай. Магiчная абрадавая сiла, загадкавыя знакі і вобразы дапамагаюць ручнiку і далей удзельнічаць у безупынным дыялогу культур мiнуўшчыны i будучынi. Мала хто ўжо памятае, што ў кожным узоры на ручніку: рысачцы, ромбіку, птушачцы і кветачцы — тоіцца глыбокі сэнс.