Прэзентацыя выдання цыкла "Стваральнікі"

Апублiкавана: 13 лiстапада 2022 Стужка Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

У Доме літаратара прэзентавалі чарговае выданне цыкла «Стваральнікі» Зіновія Прыгодзіча пра вядомых падзвіжнікаў культуры нашай краіны.

У трэцяй кнізе галоўнымі героямі сталі народны артыст Беларусі і СССР, балетмайстар Валянцін Елізар'еў, народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў, народны артыст Беларусі, акцёр, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія і многія іншыя.

Па словах Зіновія Прыгодзіча, ідэя цыкла з’явілася пасля сустрэчы пісьменніка Васіля Быкава з навучэнцамі партыйнай школы.

Праз 20 гадоў я праслухаў запіс размовы і зразумеў, што ён абсалютна актуальны, нават яшчэ больш значны. Я зрабіў вялікі цэласны матэрыял на аснове гэтай гутаркі і занёс яго ў часопіс “Полымя”. Там мне прапанавалі весці пастаянную рубрыку і працягнуць сустрэчы з вядомымі літаратарамі. Але літаратарамі вырашылі не абмяжоўвацца, трэба было браць шырэй: і мастакоў, і скульптараў, і тэатральных дзеячаў — словам, прадстаўнікоў усіх сфер нашага культурнага жыцця.