Рэдкі экспанат у "Пружанскім палацыку"

Апублiкавана: 14 лiстапада 2022 Стужка Афіцыйна Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Фонды музея-сядзібы «Пружанскі палацык» папоўніліся рэдкім экспанатам.

Гэты рарытэт – пячатка правадыра дваранства Пружанскага павета другой паловы XIX стагоддзя. У музей яе перадаў мецэнат Аляксандр Зайцаў.

Пячатка выраблена з бронзы, круглай формы, каля 31 мм у дыяметры. Унутры намаляваны двухгаловы арол, на грудзях якога выгравіраваны герб Пружанскага павета. Экспанат перададзены ў музей на пастаяннае захоўванне. «Мы яшчэ абдумваем пытанне, як пячатку дастойна прэзентаваць», — растлумачыла дырэктар музея-сядзібы.