Графіка пра трагедыю беларусаў у гады ВАВ

Апублiкавана: 15 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Графіку пра трагедыю беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у пачатку снежня ў выставачнай зале імя Андрэя Бембеля.

У Год гістарычнай памяці першы сумесны сімпозіум па літаграфіі Мастацкага камбіната і мемарыяльнага комплексу «Хатынь» вырашылі прысвяціць Вялікай Айчыннай вайне і пакутам беларускага народа на акупаваных тэрыторыях.  

Паўтара месяца 10 творцаў працавалі над графічнымі карцінамі, у якіх сучаснай візуальнай мовай перадалі сваё бачанне тэмы. Гэтыя работы і прадэманструюць у экспазіцыі.