Адкрыццё выставы памяці вядомых мастакоў

Апублiкавана: 16 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай  бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы памяці вядомых мастакоў па тэкстылю Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі і Ларысы Густавай у рамках V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22”.

На выставе прадстаўлена каля 50 габеленаў і шпалер вядомых беларускіх мастакоў, якія пайшлі з жыцця ў мінулым годзе, але зрабілі надзвычайны ўнёсак у беларускае дэкаратыўнае мастацтва. Іх роля ў развіцці беларускай школы тэкстылю і габелена незабыўна.