Калектывы з Чавускага раёна прадставілі творчыя праграмы

Апублiкавана: 16 лiстапада 2022 Нам пішуць Народная творчасць Мінск

Аўтар: Аўтары

Чатыры калектывы з Чавускага раёна прадставілі творчыя праграмы, каб пацвердзіць званне «народны».

Выступленні прэзентавалі: ансамбль народнай песні «Раніца» Каменскага сельскага Дома народнай творчасці, ансамбль народнай песні «Расцяначка» Гарбавіцкага сельскага Дома народнай творчасці, аўтэнтычны фальклорны ансамбль «Незабудкі» культурна-спартыўнага цэнтра аграгарадка Вусце,  ансамбль народнай песні «Вяскоўцы» Дужэўскага сельскага Дома народнай творчасці.