Выстава "Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі"

Апублiкавана: 17 лiстапада 2022 Стужка Народная творчасць Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе першая агульнарэспубліканская выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

Гасцей сустракаюць аўтэнтычныя калектывы і носьбіты жывых элементаў культуры з усіх абласцей нашай краіны.

У экспазіцыі можна ўбачыць элементы, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з усіх рэгіёнаў краіны.

Наведаць выставу можна па 20 лістапада.