Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны

КА­РА­НІ

Згод­на з ся­мей­ным пад­аннем, пер­шап­ро­дак Сліз­няў “пры­ван­дра­ваў” у ВКЛ з Се­міг­рад­дзя (Вен­грыі). Пус­ціць ка­ра­ні на Сма­лен­шчы­не Сліз­ням пе­ра­шко­дзі­лі бяс­кон­цыя вой­ны, якія вя­ла Мас­коў­скае вя­лі­кае княс­тва су­праць Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га. Та­му ў вы­ні­ку за­хо­пу ў XVI ста­год­дзі Сма­лен­ска­га ва­явод­ства Мас­коў­скай дзяр­жа­вай Сліз­ні пе­ра­бі­ра­юцца на Ашмян­шчы­ну. Род да­во­лі хут­ка аклі­ма­ты­за­ваў­ся на но­вым мес­цы жы­хар­ства, за­няў тры­ва­лыя па­зі­цыі ся­род мясц­овай шлях­ты, да­сяг­нуў не­ма­лых по­спе­хаў у пра­соў­ван­ні па кар’ерных пры­ступ­ках і, на­ту­ра­ль­на, раз­га­лі­на­ваў­ся. Га­лі­на, на вяр­шы­ні якой стаў ге­рой на­ша­га апа­вя­дан­ня Ра­фал, вы­гля­дае так: Андрэй Рат­ша — Іван — сто­ль­нік ашмян­скі Аляк­сандр — сто­ль­нік ашмян­скі Аляк­сандр — ашмян­скі чаш­нік Андрэй — сма­лен­скі мас­таў­ні­чы Мі­хал — сма­лен­скі мас­таў­ні­чы Юзаф — і, на­рэш­це, ба­ць­ка — ха­рун­жы на­ваг­рад­ска­га па­ве­та Ян (1776—1866). За 400-га­до­вую гіс­то­рыю ро­ду, якую мы ве­да­ем дзя­ку­ючы ад­мыс­ло­вай лі­та­ра­ту­ры, Сліз­ні па­ра­дні­лі­ся, мож­на жар­ту­ючы ска­заць, з усі­мі бе­ла­рус­кі­мі шля­хец­кі­мі ро­да­мі, на­ват княс­кі­мі і граф­скі­мі. Адзін з вя­до­мых сва­якоў Ра­фа­ла Сліз­ня — Ста­ніс­лаў Ба­гу­шэ­віч-Мі­нь­коў­скі, сла­ву­ты па­сол Мен­ска­га ва­явод­ства ВКЛ на сум­най па­мя­ці Вар­шаў­скім со­йме 1773—1775 га­доў, мэ­тай яко­га бы­ло юры­дыч­нае за­ма­ца­ван­не Пер­ша­га падзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай Аб­одвух На­ро­даў. Раз­ам з на­ваг­рад­скі­мі па­сла­мі — Та­дэ­ву­шам Рэ­йта­нам і Са­му­элем Кор­са­кам — ён па­крыў сваё імя веч­най сла­вай як не­па­хіс­ны зма­гар за Не­за­леж­насць Ба­ць­каў­шчы­ны (гл. “К” №36, 2014).

Про­дкі і сва­які Ра­фа­ла Сліз­ня бра­лі чын­ны ўдзел у гра­мад­скім і па­лі­тыч­ным жыц­ці сва­ёй но­вай ра­дзі­мы, аб чым за­ха­ва­ла­ся ня­ма­ла гіс­та­рыч­ных свед­чан­няў. Вя­до­ма ж, у ча­сы па­трэ­бы яны ста­ва­лі і ў шых­ты ва­яроў. Жы­лі Сліз­ні гер­ба “Слі­зень” (ча­сам яго на­зы­ва­юць “Свет”) на Ашмян­шчы­не (дзе пэў­ны час ва­ло­да­лі на­ват Крэў­скім за­мкам, на за­мчыш­чы яко­га ў 1789 г. ста­яў то­ль­кі адзін жы­лы драў­ля­ны да­мок), сён­няш­няй Ба­ра­на­віч­чы­не, Сло­нім­шчы­не, Мен­шчы­не і г.д.

 

БА­ЦЬ­КІ — ЯНі І АНЭ­ЛЯ

Асоб­на­га арты­ку­ла ў гіс­то­ры­каў ба­ць­ка Ра­фа­ла, Ян Слі­зень, на вя­лі­кі жаль, не за­слу­жыў. Вя­до­ма пра яго не так ужо і шмат. Спяр­ша быў ха­рун­жым, па­зней, у ХІХ ста­год­дзі, стаў суд­дзёй на­ваг­рад­ска­га па­ве­та. Ува­хо­дзіў у склад на­ваг­рад­скай ма­сон­скай ло­жы “Са­юз Адзін­ства” (1820—1821). Ажа­ніў­ся Ян з Анэ­ляй (Анге­ляй), да­чкой ста­ра­дуб­ска­га страж­ні­ка Юза­фа Мац­ке­ві­ча і Мар­цы­яны Бу­коў­скай. У 1852 го­дзе, ка­лі ба­ць­кі Ра­фа­ла свят­ка­ва­лі за­ла­тое вя­сел­ле, сын Ра­фа­ла Ян на­пі­саў да гэ­тай падзеі п’есу, якую на сцэ­не ста­ві­ла ўся шмат­лі­кая сям’я. Як сцвяр­джа­юць знаў­цы пы­тан­ня, “у тэк­сце п’есы знай­шлі ад­люс­тра­ван­не каш­тоў­нас­ці, якіх тры­ма­ла­ся сям’я Сліз­няў: го­нар за сям’ю, Ра­дзі­му, Літ­ву, сяб­роў­ства…”, “Уся да­лей­шая гіс­то­рыя ро­ду па­каз­вае, што гэ­ты род быў сап­раў­дным прад­стаў­ні­ком Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, за­хоў­ва­ючым каш­тоў­нас­ці гэ­тай дзяр­жа­вы на­ват у той час, ка­лі гэ­та дзяр­жа­ва да­ўно знік­ла”.

Чы­та­ючы на­ват гэ­тыя рад­кі, мож­на са­бе лёг­ка ўя­віць, у якой атмас­фе­ры вы­хоў­ва­лі­ся сы­ны і доч­кі Яна і Анэ­лі. Та­му не дзі­ва, што па­сля та­го, як іх ста­рэй­шыя сы­ны Ра­фал і Атон па­сту­пі­лі ў Ві­лен­скі ўні­вер­сі­тэт і ўвай­шлі ў та­ва­рыс­тва фі­ла­рэ­таў, пад­вор­кі Бар­тні­коў і Во­ль­на, а так­са­ма ва­ко­лі­цы (перш-на­перш Ту­га­на­ві­чы, якія на­ле­жа­лі Ве­раш­ча­кам) пе­ра­ўтва­ры­лі­ся ў мес­ца, дзе не­ка­ль­кі год за­пар лі­та­ра­ль­на ві­ра­ва­ла куль­тур­нае жыц­цё.

 

ПЕР­ША­НЕЦ РА­ФАЛ

Ажа­ніў­шы­ся з Анэ­ляй Мац­ке­віч, Ян Слі­зень у 1802 го­дзе ўзяў у шас­ці­га­до­вую арэн­ду ў сва­якоў фа­ль­вар­кі Бар­тні­кі і Во­ль­на з пры­лег­лы­мі вёс­ка­мі, па­ля­мі і га­ямі. Цэн­тра­ль­най іх ся­дзі­бай ста­лі Бар­тні­кі, дзе да гэ­та­га ча­су ста­іць ста­рая драў­ля­ная ся­дзіб­ка, цу­дам аца­ле­лая ў ві­ху­рах падзей ХІХ, ХХ і на­ват ХХІ ста­год­дзяў. І ся­дзі­бу гэ­тую, якая з’яўля­ецца жы­вым свед­кам “фі­ла­мац­ка-фі­ла­рэц­ка­га жыц­ця”, вар­та на­ве­даць і вар­та за­ха­ваць!

Да сён­няш­ня­га мо­ман­ту ў “сліз­неў­скай” біб­лі­ягра­фіі гу­ля­юць дзве да­ты на­ра­джэн­ня Ра­фа­ла Сліз­ня — 27 чэр­ве­ня 1803 г. і 27 чэр­ве­ня 1804 г. Ад­па­вед­на, і свят­ка­ван­ні ла­дзяц­ца з улі­кам вы­ба­ру да­ты. Нады­шоў час унес­ці ка­рэк­ты­вы, як і ў вы­пад­ку з да­тай на­ра­джэн­ня Яна Ча­чо­та (які на­ра­дзіў­ся 17 лі­пе­ня 1796 го­да), сяб­ра Ра­фа­ла.

Згод­на са зной­дзе­най у па­пе­рах Сліз­няў мет­ры­кі хрос­ту (за­ве­ра­ны пя­чат­ка­мі “вы­піс з мет­рыч­ных кніг кас­цё­ла ў Па­ла­неч­цы”), 1804 го­да 9 лі­пе­ня (па ста­рым сты­лі — 27 чэр­ве­ня) быў ахрыш­ча­ны Кан­стан­цін Ра­фал Ула­дзіс­лаў, сын шля­хет­ных Яна і Анге­лы з Мац­ке­ві­чаў Сліз­няў. Ку­ма­мі Ра­фа­ла ста­лі Ануф­рый Рым­ша, суд­дзя на­ваг­рад­ска­га па­ве­та, і Ма­ры­яна Мац­ке­віч, асіс­та­ва­лі ж Юзаф Мац­ке­віч і Ган­на Рым­ша. Зга­да­ныя Мац­ке­ві­чы — дзед і ба­бу­ля Ра­фа­ла.

Ары­гі­на­ль­ны за­піс у мет­рыч­ных кні­гах кас­цё­ла не зной­дзе­ны, та­му не вя­до­ма да­клад­на, ці ў Бар­тні­ках на­ра­дзіў­ся Ра­фал (як сцвяр­джа­юць не­ка­то­рыя да­след­чы­кі), ці ў іншым ма­ёнтку. Да­рэ­чы, та­кая са­мая пра­бле­ма і з да­та­ван­нем мес­ца і ча­су на­ра­джэн­ня слын­на­га бра­та Ра­фа­ла — Ато­на (сцвяр­джа­ецца, што на­ра­джэн­не ад­бы­ло­ся 24 чэр­ве­ня 1806 го­да ў Во­ль­не, але мет­ры­ка ў кас­це­ль­ных кні­гах ад­сут­ні­чае).

 

СЯМ’Я

Уво­гу­ле амаль усе дзе­ці Яна Сліз­ня, згод­на з ары­гі­на­ль­ны­мі мет­ры­ка­мі, на­ра­дзі­лі­ся ў Бар­тні­ках. Ма­рыя За­фея Ган­на (1805—1878), у якую бы­лі за­ка­ха­ныя ледзь не ўсе фі­ла­рэ­ты (асаб­лі­ва Та­маш Зан і Ян Ча­чот), жон­ка на­ваг­рад­ска­га пад­ка­мо­рыя Мі­ха­ла Кор­бу­та (улас­нік Да­ма­шэ­ві­чаў).

Він­ге­ль­мі­на Юзэ­фа (1810, якая ме­ла бра­та бліз­ню­ка — Він­ге­ль­ма Юль­яна) ста­ла жон­кай Ада­ма Да­мей­кі (1799-1836, род­ны брат фі­ла­ма­та-гео­ла­га і На­цы­яна­ль­на­га ге­роя Чы­лі Ігна­та), улас­ні­ка Медзь­вяд­кі. Юзэ­фа па­ўтор­на па­йшла за­муж за Анто­на Вяр­боў­ска­га (1796-1893), гас­па­да­ра Да­лма­таў­шчы­ны. У іх, па­сля вяр­тан­ня з вы­гнан­ня, у асоб­ным да­мку ў са­дзе пэў­ны час жы­лі і Та­маш Зан і Ян Ча­чот. Лі­чыц­ца, што пра­та­ты­пам Асэ­са­ра ў па­эме Ад­ама Міц­ке­ві­ча “Пан Та­дэ­вуш” быў ме­на­ві­та Антон Вяр­боў­скі.

А Тэ­афі­лія Анта­ні­на Ядві­га (1818) ста­ла жон­кай Ігна­та Ку­ке­ві­ча, улас­ні­ка Кры­чы­на, на Ба­ры­саў­шчы­не.

Ма­ры­янна Ле­ака­дзія Анта­ні­на, на­ро­джа­ная ў Бар­тні­ках у 1811, пра­жы­ла то­ль­кі адзі­нац­цаць ме­ся­цаў. Па­ха­ва­лі яе ў Во­ль­не, у ба­зы­ль­янаў. Па­мер­лі ма­лы­мі і два бра­ты Ра­фа­ла — Юзаф Ба­ляс­лаў Тэ­афіл (нар. 1814) і Ад­ам Ста­ніс­лаў Бра­ніс­лаў (нар.1816).

Ко­ль­кі слоў вар­та ска­заць і пра бра­тоў Ра­фа­ла. Ад­ольф Ме­чыс­лаў (1809-1877), суд­дзя мен­ска­га дэ­пар­та­мен­та і ама­тар му­зы­кі Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі (і яго за­ступ­нік у не­йкіх су­до­вых спра­вах), ажа­ніў­ся з Яні­най Бер­кман (Baerkmann), сяс­трой вя­до­ма­га ва­ло­жын­ска­га мас­та­ка, пуб­лі­цыс­та, па­ўстан­ца і аўта­ра ме­му­араў Юза­фа Бер­кма­на. Суд­дзя Ме­чыс­лаў, да­рэ­чы, зла­дзіў ад­ной­чы з Янам Ча­чо­там вер­ша­ва­ную пі­кі­роў­ку, на­зы­ва­ючы яго да­рма­едам (сла­ву­ты па­эт і фа­льк­ла­рыст у той час жыў у Сліз­няў). На што бі­ты воўк Ян Ча­чот па­блаж­лі­ва, у вер­ша­ва­най фор­ме даў ад­па­вед­ны ад­пор прад­стаў­ні­ку ма­ла­дзей­ша­га па­ка­лен­ня.

Ві­ль­ге­льм Юль­ян (Лу­цы­ян, нар.1810) і Антон Ула­дзіс­лаў Фран­ці­шак (1815-1888), як і бы­лы фі­ла­рэт, ме­му­арыст, па­ўста­нец 1831 го­да, Атон Ян (1806-1887) ад­да­лі служ­бе ў рас­ійскай арміі ня­ма­ла га­доў — ад­па­вед­на, інжы­нер­ны кор­пус, флот і арты­ле­рыя.

Зра­зу­ме­ла, за гэ­ты­мі ліч­ба­мі-імё­на­мі ха­ва­ецца ня­ма­ла важ­ных і ці­ка­вых для нас гіс­то­рый, але аб’ект на­шай ці­ка­вас­ці на сён­ня — Ра­фал Слі­зень, юрыст, фі­ла­рэт, мас­так, ску­льп­тар, архі­тэк­тар, бы­лы су­пра­цоў­нік мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Рас­ійскай імпе­рыі. Ча­ла­век, аб смер­ці яко­га шка­да­ва­ла “ўся Літ­ва”.

Змі­цер ЮРКЕ­ВІЧ