Пастаноўка "Наш космас"

Апублiкавана: 17 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

Прэм'ера пластычнай пастаноўкі "Наш космас" рэжысёра Данііла Філіповіча адбудзецца 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Па сюжэце мастак выбірае паміж сямейным шчасцем і самарэалізацыяй у творчасці. Сцэнічная гісторыя прапануе задумацца пра цану поспеху.

Паказы запланаваныя таксама на 30 лістапада і 14 снежня.