ХХХІІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі

Апублiкавана: 18 лiстапада 2022 Стужка Харэаграфія Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Праграма фестывалю уключае балетныя спектаклі, выступленні тэатраў танца, арыгінальныя выставы фота і жывапісу, прысвечаныя харэаграфіі, практычныя майстар-класы, лекцыі пра сучаснае мастацтва, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі, адкрытыя дыскусіі, кінапаказы. Асноўная падзея форуму — міжнародны конкурс, што праводзіцца раз на два гады, чаргуючыся з беларускім конкурсам сучаснай харэаграфіі. 

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 23 лістапада а 19.00 у канцэртнай зале "Віцебск".