Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы"

Апублiкавана: 20 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Фестываль «Лідскія тэатральныя сустрэчы» пройдзе 26–27 лістапада ў Палацы культуры горада.  

Падчас святочных мерапрыемстваў народныя аматарскія тэатры Гродзенскай вобласці пакажуць найлепшыя творы нацыянальнай і сусветнай драматургіі. Таксама запланаваныя семінары, майстар-класы, экспрэс-курсы па сцэнічным руху і маўленні, а яшчэ сустрэчы з рэжысёрамі і шмат іншага. 

Адкрыццё форуму адбудзецца 26 лістапада а 10.30 у вялікай зале Палаца культуры горада Ліды.