Выдатны падарунак

Апублiкавана: 20 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

З 10 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава працуе выстава "3/4 стагоддзя" выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя А. К. Глебава. 

3/4 стагоддзя — менавіта столькі часу прайшло з дня заснавання гэтай вядучай установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю. Першыя ўрокі прафесійнага майстэрства тут атрымалі народныя мастакі Беларусі Міхаіл Савіцкі, Віктар Грамыка, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Васіль Шаранговіч... Сёння аб гэтых людзях напісаны манаграфіі, а іх творчыя набыцці сталі тэмамі навуковых даследаванняў.

У экспазіцыі прадстаўлены работы, дзе, маючы асабісты стыль, кожны выпускнік дэманструе свой талент і ўнікальнасць. Творы ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне інавацый у беларускім выяўленчым мастацтве.

Выстава, прысвечаная 75-годдзю каледжа, — выдатны падарунак для тых, каму Глебаўка стала родным домам і хто сёння займаецца фарміраваннем беларускага культурнага асяроддзя.