"Лідскія тэатральныя сустрэчы" запрашаюць!

Апублiкавана: 24 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Пакуль вы ўспамінаеце дату апошняга наведвання храма Таліі і Мельпамены, мы паведамляем, што ў лідчан і гасцей горада ёсць унікальная магчымасць на два дні пагрузіцца ў асаблівую атмасферу тэатральнага мастацтва.

26-27 лістапада ў рамках фестывалю "Лідскія тэатральныя сустрэчы" ў Палацы культуры горада Ліды збяруцца народныя аматарскія тэатры Гродзенскай вобласці, каб паказаць свае лепшыя творы нацыянальнай і сусветнай драматургіі. 

Ліда абрана сталіцай гэтай дзеі невыпадкова. У 1948 годзе прафесійны акцёр Іван Шолк стварыў першы тэатральны гурток у горадзе, ужо больш 70 год традыцыі аматарскага тэатра паспяхова працягваюцца. 

Што ж чакае гледачоў? Удзел у фестывалі прымуць дзевяць народных тэатральных калектываў Гродзеншчыны, якія прадставяць розныя напрамкі творчасці. Адразу на дзвюх сцэнах адзін калектыў будзе змяняць іншы, чаргуючы пастаноўкі. Дадатковыя бонусы ад арганізатараў: семінары, майстар-класы, экспрэс-курсы па сцэнічным руху і маўленні, сустрэчы з рэжысёрамі тэатраў і шмат іншага.

Адкрыццё фестывалю "Лідскія тэатральныя сустрэчы" адбудзецца 26 лістапада ў 10.30 у вялікай зале Палаца культуры горада Ліды.