90-годдзе Рускага тэатра

Апублiкавана: 30 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

30 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага святкуе юбілей. У гэты дзень на вялікай сцэне ўстановы пакажуць нашумелую рок-оперу «Граф Монтэ-Крыста».

Хутка калектыў прэзентуе новы спектакль — «Ідыёт» — паводле рамана Дастаеўскага ў пастаноўцы сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыгон. Прэм’ера запланаваная на люты 2023 года.