Дыялог дзвюх культур

Апублiкавана: 05 снежня 2022 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: КАСЦЮНІНА Ульяна

Дні культуры Казахстана праходзілі ў Беларусі з 28 па 30 лістапада. Для ўдзелу ў мерапрыемствах у Мінск прыбыла афіцыйная дэлегацыя на чале з міністрам культуры і спорту ўсходняй краіны Даўрэнам Абаевым. 

Насычаную праграму распачалі ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён казахскага кіно і канцэрт Дзяржаўнага струннага квартэта імя Газізы Жубанавай. Таксама адбыліся майстар-класы па домбры і лекцыяканцэрт фальклорнага ансамбля “Туран”. Са сцэны Акадэміі музыкі казахскія артысты расказалі беларускім калегам-гледачам пра свае нацыянальныя інструменты. 

Міністр культуры і спорту Казахстана адзначыў, што для яго народа домбра — святы інструмент. 

— Практычна ў кожнай нашай сям’і ёсць домбра і чалавек, які ўмее на ёй граць. Мы ставімся да свайго нацыянальнага інструмента вельмі беражліва. У нашай краіне існуе больш за 20 відаў домбраў! — распавёў Даўрэн Абаеў і перадаў шэсць гэтых музычных інструментаў Беларускай 

Міністр культуры і спорту Казахстана адзначыў, што для яго народа домбра — святы інструмент. 

— Практычна ў кожнай нашай сям’і ёсць домбра і чалавек, які ўмее на ёй граць. Мы ставімся да свайго нацыянальнага інструмента вельмі беражліва. У нашай краіне існуе больш за 20 відаў домбраў! — распавёў Даўрэн Абаеў і перадаў шэсць гэтых музычных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі як сімвалічны падарунак да юбілею ВНУ — партнёра Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы. 

Яркім момантам канцэрта стала казахскае папуры ў выкананні віцэміністра культуры і спорту Казахстана Нуркісы Даўешава і рэктара Казахскай нацыянальнай кансерваторыі Армана Жудзебаева. 

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада сказаў:

 — Беларусь і Казахстан — надзейныя стратэгічныя партнёры. Наша супрацоўніцтва дынамічна развіваецца ва ўсіх сферах, таму закладзены трывалы падмурак для працягу культурнага дыялогу. Мы спадзяёмся на яго дапаўненне новымі праектамі, якія будуць накіраваны на захаванне гістарычнай спадчыны, якія перададуць наступным пакаленням нашы нацыянальныя каштоўнасці і здабыткі. 

Таксама ў межах Дзён культуры зладзілі выставу прыкладнога мастацтва і гала-канцэрт вядучых салістаў і творчых калектываў Казахстана. Артысты выступалі ў суправаджэнні легендарнага Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Фінберга. 

Знакавай падзеяй стала сустрэча міністра культуры нашай краіны Анатолія Маркевіча з міністрам культуры і спорту Казахстана Даўрэнам Абаевым. Таксама ў Палацы Рэспублікі прысутнічалі кіраўнікі вядучых арганізацый культуры абедзвюх дзяржаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі і па сумяшчальніцтве Пастаянны прадстаўнік Казахстана пры статутных органах СНД Аскар Бейсенбаеў. Сустрэча завяршылася падпісаннем мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і АТ “Казахканцэрт”.

Ульяна КАСЦЮНІНА

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ