У КА­РА­ГО­ДЗЕ ВЕР­СІЙ

Пер­шым “бі­ёгра­фам” Юза­фа Аляш­ке­ві­ча во­лей лё­су стаў бы­лы фі­ла­мат Фран­ці­шак Ма­леў­скі, які сяб­ра­ваў з мастаком. Яго пя­ру на­ле­жаў не­кра­лог Аляш­ке­ві­ча, над­ру­ка­ва­ны у га­зе­це “Tygodnik Petersburski” (№ 41, 1830 год). Пры­вя­дзем яго па­ча­так:

“Юзаф Аляш­ке­віч на­ра­дзіў­ся ў 1777 на Жму­дзі, у Шыд­лаў­скай па­ра­фіі, у шля­хет­ных але бед­ных ба­ць­коў. Ба­ць­ка яго Ян жыў ра­ней у Мін­скім ва­явод­стве у Ра­даш­ко­ві­чах і пры там­тэй­шым кас­цё­ле ачо­ль­ваў ка­пэ­лу”

Згад­ка Жа­мой­ці ў ім да­ла пад­ста­вы зра­біць Аляш­ке­ві­ча “жа­мой­там”:

“Аляш­ке­віч Юзаф (1777 — 1830), мас­так, міс­тык. На­ра­дзіў­ся ў па­ра­фіі Шыд­лаў (ка­ля Рас­ейнаў) на Літ­ве. Ба­ць­ка яго, Ян, “бед­ны жмуд­скі шлях­ціц”, кі­ра­вал ка­пэ­лай у Ра­даш­ко­ві­чах (ка­ля Ві­лей­кі)”.

Свае вер­сіі ма­ем і мы. У 1974 го­дзе ў свет вы­йшла кні­га “Жи­во­пись Бе­ло­рус­сии ХIХ — на­ча­ла ХХ в.”. Яе аўта­рам быў бу­ду­чы док­тар мас­тац­тваз­наў­ства Ле­анід Дро­баў (1926 — 2002 гг.), а рэ­да­га­ваў бу­ду­чы док­тар фі­ла­ло­гіі Ад­ам Ма­ль­дзіс. Ка­рот­кі бі­ягра­фіч­ны на­рыс Юза­фа Аляш­ке­ві­ча (1777 — 1830) змеш­ча­ны ў ёй ад­ра­зу за на­ры­са­мі пра мас­та­коў - “пер­шап­ра­ход­цаў” та­го ча­су — Фран­ціш­ка Смуг­ле­ві­ча (1745 — 1807) і Яна Рус­тэ­ма (1762 — 1835). Пра Аляш­ке­ві­ча спа­дар Дро­баў ся­род інша­га ка­заў на­ступ­нае: “Бе­ло­рус по про­исхож­де­нию, он бо­ль­шую часть сво­ей жиз­ни про­вел в Пе­тер­бур­ге, ку­да был вы­нуж­ден пе­ре­ехать, не по­лу­чив при­зна­ния у се­бя на ро­ди­не”, а так­са­ма “Би­огра­фи­чес­ких све­де­ний об Олеш­ке­ви­че со­хра­ни­лось очень ма­ло. Из­вес­тно, что от­ец его был бед­ным му­зы­кан­том в мес­теч­ке Ра­дош­ко­ви­чи Мин­ско­го уез­да”. Апош­нія сло­вы, з не­вя­ліч­кі­мі ад­роз­нен­ня­мі кур­су­юць з пуб­лі­ка­цыі ў пуб­лі­ка­цыю, пры­све­ча­ных Юза­фу Аляш­ке­ві­чу.

З мо­ман­ту смер­ці мас­та­ка мі­ну­ла без драб­ні­цы два ста­год­дзі, але бі­ёгра­фы Аляш­ке­ві­ча так і не па­су­ну­лі­ся на­пе­рад. На ўся­ля­кі вы­па­дак пры­вя­дзем яшчэ не­ка­ль­кі ва­ры­янтаў. “Аляш­ке­віч Іо­сіф Іва­на­віч (1777, мяст. Шы­лу­ва Рас­ейнска­га р-на Літ.ССР — 5.10. 1830), жы­ва­пі­сец. Твор­час­ці звя­за­на з маст.жыц­цём Бе­ла­ру­сі, Літ­вы, Поль­шчы і Рас­іі. З сям’і бед­на­га му­зы­кан­та з Ра­даш­ко­віч (Ма­ла­дзе­чан­скі р-н)”. (Энцык­ла­пе­дыя лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі (т.1, 1984 г.).

У 2010 го­дзе мас­тац­тваз­наў­ца, арт-кры­тык і пі­сь­мен­нік Ба­рыс Крэ­пак апуб­лі­ка­ваў у “К” (№ 50) арты­кул “Ча­ра­дзей “ідэ­аль­ных воб­ра­заў”. “Дык хто ж ён быў та­кі, наш зям­ляк, “шлях­ціч Мін­скай гу­бер­ні”, сын му­зы­кан­та-два­ра­ні­на з Ра­даш­ко­ві­чаў, вы­дат­ны мас­так і гра­мад­скі дзеяч Іо­сіф (Ёзэф) Іва­на­віч Аляш­ке­віч? У не­ка­то­рых да­ку­мен­тах ска­за­на, што ён на­ра­дзіў­ся ў ся­м’і бед­на­га му­зы­кан­та ў мяс­тэч­ку Шы­лу­ва Рэ­чы Па­спа­лі­тай (ця­пер —Літ­ва). Але бліз­кі сяб­ра Аляш­ке­ві­ча, зям­ляк са Сло­нім­ска­га па­ве­та і аўтар успа­мі­наў пра яго, над­ру­ка­ва­ных у 1876 го­дзе ў кні­зе “Рус­ская ста­ри­на” (т. 16, № 7, Санкт-Пе­цяр­бург), Осіп Пржэц­лаў­скі ўдак­лад­няе: “Сын два­ра­ні­на, Аляш­ке­віч на­ра­дзіў­ся ў Мін­скай гу­бер­ні…” Гэ­ты арты­кул без зме­наў увай­шоў у пер­шы з двух та­моў “Вяр­тан­не імё­наў. На­ры­сы пра мас­та­коў”, што вы­йшлі ў свет у вы­да­вец­тве “Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра” у 2013 — 2014 га­дах.

 

КАР­ТЫ НА СТОЛ

Што ці­ка­ва, да са­ма­га апош­ня­га ча­су не бы­ла вя­до­ма да­клад­ная да­та са­мо­га дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка. Ха­ця, што на­зы­ва­ецца, усе кар­ты, у вы­гля­дзе пра­мых пад­ка­зак — дзе яе шу­каць (мес­ца на­ра­джэн­ня), бы­лі, ка­лі ка­заць ме­на­ві­та пра на­ву­коў­цаў і бі­ёгра­фаў, у іх на ру­ках. Але ка­ля ме­ся­ца та­му бе­ла­рус­кі гіс­то­рык Аляк­сей Лас­тоў­скі за­вер­шыў пра­цу над арты­ку­лам пра Юза­фа Аляш­ке­ві­ча для бе­ла­рус­кай Ві­кі­пе­дыі (да­рэ­чы, са­мы пад­ра­бяз­ны з усіх ва­ры­янтаў). Аб чым і па­ве­да­міў у са­цы­яль­ных сет­ках. Не­вы­ра­ша­ным за­ста­ло­ся то­ль­кі ад­но пы­тан­не, дзе ж і ка­лі да­клад­на на­ра­дзіў­ся мас­так. На па­ве­дам­лен­не ад­гук­нуў­ся ка­ле­га спа­да­ра Лас­тоў­ска­га да­след­чык Сяр­гей Куз­ня­цоў, які лі­та­ра­ль­на за лі­ча­ныя хві­лі­ны знай­шоў мет­ры­ку хрос­ту Юза­фа Аляш­ке­ві­ча. Ака­за­ла­ся, што тыя, хто сцвяр­джаў, што мас­так на­ра­дзіў­ся ў Жа­мой­ці, у Шыд­ла­ве ў 1777 го­дзе — не па­мы­ля­лі­ся.

Пра­ўда, пры ўсёй сва­ёй сен­са­цый­най каш­тоў­нас­ці, зна­ход­ка гэ­та не ад­ка­за­ла на пы­тан­ні, што сям’я ра­даш­ко­віц­ка­га шлях­ці­ца-кі­раў­ні­ка ка­пэ­лы ра­бі­ла ў гэ­ты час у Жа­мой­ці. Вя­до­ма, што ня­ма там ад­ка­заў і на пы­тан­ні ра­да­во­ду, без якіх мож­на бяс­кон­ца спра­чац­ца аб “этніч­най пры­на­леж­нас­ці” Аляш­ке­ві­чаў.

 

ДА­ПА­МОГ ТА­МАШ ЗАН

Па­куль Сяр­ге­ем Куз­ня­цо­вым вя­лі­ся по­шу­кі ў жа­мой­цкіх мет­рыч­ных кні­гах (да­рэ­чы, да­ўно вы­кла­дзе­ных у Се­ці­ва ў во­ль­ным дос­ту­пе), мне пры­га­да­ла­ся на­ступ­нае. За­йма­ючы­ся збо­рам ма­тэ­ры­ялаў пра род За­наў у На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным архі­ве Бе­ла­ру­сі, я на бу­ду­чы­ню ра­біў вы­пі­сы і пра род Аляш­ке­ві­чаў. І ця­пер за­ста­ва­ла­ся то­ль­кі змах­нуць пыл з на­тат­ні­каў, каб да­вес­ці да чы­та­ча пры­емную на­ві­ну, што род Аляш­ке­ві­чаў та­го ж са­ма­га па­хо­джан­ня, што і За­ны. Што яны ка­рэн­ныя, ра­даш­ко­віц­кія. Што Жа­мойць ад­ыгра­ла ў жыц­ці ба­ць­коў мас­та­ка то­ль­кі ня­знач­ную ро­лю, бо гэ­та бы­ла, мож­на ска­заць, служ­бо­вая ка­ман­ды­роў­ка. І нам за­ста­ецца то­ль­кі рас­па­вес­ці гіс­то­рыю Аляш­ке­ві­чаў, якую мы па­чнем ад ся­рэ­дзі­ны ХVIII ста­год­дзя. Маг­чы­ма,, па­зней нам ўдас­ца па­глы­біць ве­ды пра гэ­ты род, але на сён­няш­ні мо­мант ад­праў­ной да­тай з’яўля­ецца 1745 год.

Як свед­чыць мет­рыч­ны за­піс 12 ве­рас­ня 1745 го­да, у ра­даш­ко­віц­кім кас­цё­ле ад­быў­ся шлюб дзя­доў мас­та­ка — Лаў­рэн­ція Аляш­ке­ві­ча і Ка­ця­ры­ны Ля­вон­чы­каў­ны (Ля­вон­чык).

У мет­ры­ках гэ­та­га ча­су, па не­йкай пры­чы­не, ад­сут­ні­ча­юць згад­кі — да яко­га ста­ну (шлях­та, мяш­ча­не ці ся­ля­не) на­ле­жа­лі тыя, хто ўсту­пае ў шлюб. Але яны з’яўля­юцца па­зней, з ча­го ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла, што Лаў­рэн­цій Аляш­ке­віч быў шля­хец­ка­га па­хо­джан­ня.

Чым за­йма­лі­ся дзя­ды Юза­фа Аляш­ке­ві­ча, якім быў іх да­ста­так, як пра­яві­лі ся­бе ў гіс­то­рыі апош­ніх ча­соў ВКЛ — звес­ткі па­куль ад­сут­ні­ча­юць. Але вы­свет­ліць уда­ло­ся тое, што ў іх сям’і на­ра­дзі­ла­ся чац­вё­ра дзя­цей, пры­чым усе хлоп­чы­кі.

Ян (ба­ць­ка мас­та­ка) на­ра­дзіў­ся ў 1750 го­дзе і быў ахрыш­ча­ны 22 лі­пе­ня. За ім, праз два га­ды, пры­йшоў на свет Антон, яко­га ахрыс­ці­лі 3 кра­са­ві­ка 1753 го­да. Яшчэ праз два га­ды на­ра­дзі­лі­ся бліз­ню­кі Мі­ка­лай і Андрэй. Хлоп­цаў ахрыс­ці­лі 25 ліс­та­па­да 1755 го­да. Пад­аец­ца, што Мі­ка­лай не за­жыў­ся на све­це і па­мёр у 1762 го­дзе. Аку­рат у гэ­ты са­мы час у ВКЛ па­мёр вя­лі­кі гет­ман Лі­тоў­скі і Ві­лен­скі ва­яво­да Мі­хал-Ка­зі­мір Ра­дзі­віл “Ры­ба­нь­ка”, не­ка­ра­на­ва­ны ка­роль Літ­вы — Бе­ла­ру­сі. А ў Рас­іі, у вы­ні­ку да­лё­ка не пер­ша­га двар­цо­ва­га пе­ра­ва­ро­ту са смя­рот­ным вы­ні­кам для ца­ра Пят­ра ІІІ, на трон ўзыш­ла яго жон­ка Ка­ця­ры­на ІІ. Якая па­зней, раз­ам са сва­імі хаў­рус­ні­ка­мі імпе­ра­та­ра­мі Пру­сіі і Аўстрыі, зніш­чыць і ВКЛ, і, ўво­гу­ле, Рэч Па­спа­лі­тую Дзвюх На­цый. Так што год вы­даў­ся па­мят­ны…

Жон­ка Лаў­рэн­ція па­мер­ла 3 снеж­ня 1782 го­да, ва ўзрос­це шас­ці­дзе­ся­ці га­доў і бы­ла па­ха­ва­на на ра­даш­ко­віц­кіх мо­гіл­ках. Маг­чы­ма, по­бач з сын­ком Мі­ка­ла­ем. Ка­лі ж па­мёр сам Лаў­рэн­цій — па­куль за­ста­ецца та­ямні­цай.

Пе­рад тым як пе­ра­йсці да да­сле­да­ван­ня ся­мей­най гіс­то­рыі Яна Аляш­ке­ві­ча, зга­да­ем пра лё­сы яго бра­тоў, якія мо­гуць даць клю­чы да якіх-не­будзь іншых та­ямніц.

Пра лёс ад­на­го з бліз­ню­коў Андрэя звес­так ня­ма. А вось пра Анто­на ёсць, і не ма­лая ко­ль­касць. Праз год па­сля шлю­бу ста­рэй­ша­га бра­та Яна, 13 кас­трыч­ні­ка 1776 го­да, Антон ажа­ніў­ся з Але­най Бі­ль­дзю­ке­віч. Мне вя­до­ма пра двух сы­ноў, якія на­ра­дзі­лі­ся ў гэ­тым шлю­бе. Ян-Юзаф быў ахрыш­ча­ны 14 кас­трыч­ні­ка 1779 го­да, а Ста­фан-Лаў­рэн­цій 22 жніў­ня 1784 го­да (пам.у 1786 го­дзе). Ці­ка­ва, што ку­ма­мі і асіс­тэн­та­мі на хрос­тах у гэ­тых Аляш­ке­ві­чаў за­пі­са­ны прад­стаў­ні­кі вя­до­мых шля­хец­кіх ро­даў — ясна­вя­ль­мож­ныя Па­ўлі­коў­скія, Свя­та­рэц­кія, Па­зня­кі, Страл­коў­скія, Ара­ноў­скія і іншыя. Пры гэ­тым, пра знат­насць са­міх Аляш­ке­ві­чаў ка­заць не вы­па­дае, ся­род іх не бы­ло но­сь­бі­таў га­на­ро­вых ты­ту­лаў і не­йкіх дзей­сных чы­ноў­ні­чых ура­даў. Ёсць тут над чым па­ра­зва­жаць.

Та­кім чы­нам мы ба­чым, што ка­ра­ні ро­ду Аляш­ке­ві­чаў ся­га­юць най­менш у пер­шую па­ло­ву XVIII ста­год­дзя, і да кан­ца ста­год­дзя яны да­во­лі ня­бла­га ўлад­ка­ва­лі­ся і па­шы­ры­лі свае па­зі­цыі ў Ра­даш­ко­віц­кай па­ра­фіі. Але, ка­лі не па­мы­ля­юся, у ра­даш­ко­віц­кіх мясц­інах бы­лі яшчэ і іншыя Аляш­ке­ві­чы, якія жы­лі на вёс­ках і кан­так­таў па­між гэ­ты­мі сем’ямі за­ўва­жа­на не бы­ло.

У на­ступ­най час­тцы нас ча­кае зна­ёмства не то­ль­кі з ма­лым Юза­фам і яго бра­там Мі­ка­ла­ем (так­са­ма мас­та­ком), але і з ўсёй іх сям’ёй. А так­са­ма бу­дзе зроб­ле­на спро­ба ад­ка­заць на пы­тан­не, “а пры чым тут Жа­мойць?”

 

Змі­цер ЮРКЕ­ВІЧ