Заснежаныя сцежкі-дарожкі прывялі артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання ў самую глыбінку Слонімскага раёна, да самых светлых і працавітых людзей, у вёсцы Літва, Баравікі, Вецянёўка, Коласава, Сяркі, Заводны лес.
Жыхары вёсак з радасцю выходзілі на вуліцу, бо іх прыцягваў незабыўны водар хлеба і знаёмыя, упадабаныя песні.