Спектакль "Махляры"

Апублiкавана: 11 снежня 2022 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мінску рыхтуецца да прэм'еры спектакль "Махляры"  паводле п'есы Гогаля.

Містычная трагікамедыя "Махляры" створана пермскім рэжысёрам Сяргеем Фядотавым на аснове п'есы Мікалая Гогаля "Гульцы". Гэта ўжо пятая пастаноўка п'есы Фядотавым.

Спектакль будзе паказаны 17 і 18 снежня на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.