Інтэрактыўная выстава "Чараўніцтва навагодняй казкі"

Апублiкавана: 21 снежня 2022 Стужка Музеі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

На працягу дзесяці дзён у выставачнай зале арганізуюць некалькі захапляльных заняткаў. Так, акцёры будуць чытаць навагоднія казкі, дэманстраваць лялькі і тэатральны рэквізіт, майстры і ўмельцы правядуць серыю майстар-класаў па тэмах "Самая арыгінальная ёлка", "Крэатыўны валёнак", "Гламурныя рукавіцы" і "Ёлачная цацка", музейныя работнікі падрыхтавалі тэматычнае "Навагодняе падарожжа". 

Акрамя таго, магіляўчан і гасцей горада чакаюць віктарыны, гульні і загадкі, для аматараў сэлфі будзе арганізавана святочная фотазона.

Урачыстае адкрыццё запланавана на сёння, 21 снежня.