Спектакль "Рабі дабро — збівай з тропу!"

Апублiкавана: 20 снежня 2022 Стужка Тэатры Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Гомельскім абласным драматычным тэатры прадставяць новы спектакль. Прэм'ера камедыі "Рабі дабро — збівай з тропу!" па п'есе маскоўскага драматурга Ігара Глінкова адбудзецца 20-22 снежня.

Па сюжэце ў кабінет лекара заяўляецца анёл, які некалі быў простым чалавекам. Следам за ім прыходзіць другі пацыент — прадстаўнік злых сіл, таксама "вылучаны на пасаду" са звычайных грамадзян.

Гледачы стануць сведкамі незвычайнага паядынку паміж двума наведнікамі. Арбітрам у ім стане гаспадар лекарскага кабінета.