Дзіцячыя навагоднія прэм'еры

Апублiкавана: 17 снежня 2022 Стужка Тэатры Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

Гомельскі драмтэатр падрыхтаваў для юных гледачоў навагоднія прэм'еры. Вясёлую і павучальную гісторыю раскажуць героі паказу "Каляда, Каляда, адчыняй вароты!", пастаўленага рэжысёрам Гомельскага аблдрамтэатра Дзмітрыем Байковым сумесна з мастаком Аляксандрам Кручковічам.  

Пасля таго як вясёлыя калядныя персанажы і Дзед Мароз са Снягуркай павіншуюць дзяцей з Новым годам, гасцей запросяць на другую частку свята – музычную казку "Чароўны гадзіннік". Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар п'есы – Андрэй Шыдлоўскі, мастак – Таццяна Стысіна, харэограф – Аксана Ражкова, музычнае афармленне – Дзмітры Нябераў.

Прадстаўленне каля ёлкі і навагоднюю казку пачалі паказваць з 17 снежня.