У Гомелі адкрылася выстава работ Анатоля Каплана

Апублiкавана: 16 снежня 2022 Стужка Музеі Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

Выстава "Анатоль Каплан: самародак з Рагачова" размяшчаецца ў палацы Румянцавых–Паскевічаў. Яна прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння творцы.

Наведвальнікі экспазіцыі змогуць убачыць выявы любімага мастаком Рагачова, літаграфіі па літаратурных матывах Шолама-Алейхема, алоўкавыя замалёўкі, жывапісныя карціны.

Выстава працягнецца да канца лютага.