Адкрыццё палаца Пуслоўскіх

Апублiкавана: 24 снежня 2022 Стужка Афіцыйна Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Косаўскі палацава-паркавы ансамбль урачыста адкрылі пасля шматгадовай рэканструкцыі.

Работы па рэстаўрацыі аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны пачаліся ў маі 2008 года. Рэалізацыя праекта ўключала некалькі этапаў: рэстаўрацыю ўнутры і звонку самога палаца Пуслоўскіх, стварэнне музейнай экспазіцыі, пракладку інжынерных сетак, добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Свята ў Косава працягнуў абласны навагодні баль для лепшых студэнтаў і навучэнцаў, у якім прынялі ўдзел больш за 50 юнакоў і дзяўчат.