Канцэртная праграма "Новаму году — новыя зоркі"

Апублiкавана: 22 снежня 2022 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўны камерны аркестр выступіць у Белдзяржфілармоніі 28 снежня з канцэртнай праграмай "Новаму году — новыя зоркі", прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Роберта Бушкова. Канцэрт адбудзецца ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У канцэрце прымуць удзел узыходзячыя зоркі — Яраслаў Дончанка, Марыя Булда, Мішэль Бушкова. Дырыжорам выступіць Яўген Бушкоў.

Пачатак канцэртнай праграмы а 19.00.