Між­ку­ль­тур­ны ды­ялог

Апублiкавана: 16 снежня 2022 Стужка Афіцыйна не указан

Аўтар: Аўтары

Восем краін Садружнасці, сотні прыязных асоб — на гэтым тыдні Ташкент прымаў XV Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі. 

Для ўдзелу ў мерапрыемствах, якія разгарнуліся ў сталіцы Узбекістана 12—13 снежня, прыехала больш за 200 дэлегатаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Расіі. Тэма форуму — “Гуманітарнае супрацоўніцтва — вопыт і перспектывы развіцця”. 

У склад айчыннай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі сфер культуры, адукацыі і навукі. Прывітальнае слова ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь абвясціла кіраўнік групы — начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская. 

На пленарных пасяджэннях і ў профільных секцыях творчая і навуковая інтэлігенцыя Садружнасці абмяркоўвала розныя аспекты прафесійнага ўзаемадзеяння: фарміраванне міжкультурнага дыялогу, новыя спосабы адукацыйнага супрацоўніцтва, пераемнасць і інавацыі ў рабоце з моладдзю, механізмы інтэграцыі ў сферы літаратуры і кнігавыдання. Цэнтральная панэльная дыскусія была прысвечана галоўнай тэме 2022 года ў СНД, які абвешчаны Годам народнай творчасці і культурнай спадчыны. У рамках панэльнай дыскусіі “Культурная спадчына краін Садружнасці” ад Беларусі выступіла рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская. 

Члены нашай дэлегацыі паўдзельнічалі ў дыскусійных пляцоўках “Навукова-адукацыйная супольнасць краін СНД”, “Найноўшы культурны код СНД: вектары развіцця супрацоўніцтва”, “Літаратура краін Садружнасці — новыя механізмы інтэграцыі”, “Супрацоўніцтва моладзі краін Садружнасці”. 

На сумесным пасяджэнні Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і Праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД ад Беларусі выступілі дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская

Традыцыйнымі падзеямі форуму сталі цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў міждзяржаўных прэмій СНД “Зоркі Садружнасці” і “Садружнасць дэбютаў”, а таксама выступленне Моладзевага сімфанічнага аркестра СНД.