Най­леп­шае — на­шым дзе­цям!

Апублiкавана: 15 снежня 2022 Стужка Афіцыйна Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

Які Новы год без чараўніцтва? І ў Беларусі цудаў хопіць на ўсіх: за стварэнне казачнага настрою адказвае не толькі Дзед Мароз, але і... арганізатары Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. 

Акцыя, якая стартавала 15 снежня, павінна падараваць свята кожнаму дзіцяці, што апынулася ў няпростай жыццёвай сітуацыі, і да 15 студзеня атуліць цяплом усіх, хто ў гэтым мае патрэбу. 

Так і будзе! Па-першае, акцыі “Нашы дзеці” ўжо больш за чвэрць веку. За гэты час яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабра. Па-другое, мерапрыемства праходзіць пад патранатам Кіраўніка дзяржавы. Кожны год Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сваім прыкладам даказвае: міласэрнасць у характары нашага народа. І штораз напярэдадні Раства прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў наведваюць інтэрнаты і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, бальніцы, віншуюць хлопчыкаў і дзяўчынак, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні праблем. 

Вось і сёлета разам з праектам “Нашы дзеці” наблізяць цуд больш за 150 арганізацый, прадстаўнікі якіх пабываюць ва ўстановах аховы здароўя, сацыяльнай абароны і адукацыі. Навагодні настрой падораць тысячам хлопчыкаў і дзяўчынак па ўсёй краіне. Толькі на рэспубліканскія мерапрыемствы запрошаныя 20 тысяч дзяцей, якія стануць гасцямі маляўнічых прадстаўленняў, ранішнікаў і квэстаў. 

Самай яркай падзеяй марафону стане Галоўная ёлка краіны: навагоднія праграмы пройдуць у Палацы Рэспублікі. А ў Палацы Незалежнасці адбудзецца баль. Каля 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі прыедуць у сталіцу. Гэта пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў; кадэты і сувораўцы; дзеці-сіроты, дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці-інваліды, бежанцы... Напярэдадні Новага года і Каляд усе чакаюць падарункаў і чараўніцтва