Пра творчасць беларускай пісьменніцы гаварылі ў Палацы мастацтваў.

Апублiкавана: 23 снежня 2022 Нам пішуць Бібліятэкі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

22 снежня споўнілася 100 год з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч. Яна з'яўляецца менавіта тым аўтарам, якога рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы адрозніваюцца асаблівай дынамічнасцю і прыцягальным светам. Дыяпазон яе творчай дзейнасці ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык...

21 снежня 2022 года аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска" была праведзена пазнавальная праграма "Беларускі талент", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Алены Васілевіч, для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Бабруйска".

Падчас праграмы вядучая паразмаўляла з дзецьмі аб гісторыі беларускай літаратуры, важных этапах яе развіцця і аб асобах, якія зрабілі вялікі ўклад у станаўленне беларускай культуры. Вядучая расказала пра важныя жыццёвыя этапы Алены Васілевіч, а таксама пра яе творчы шлях, тэмы яе прозы і поспехі ў літаратурнай дзейнасці. Удзельнікам праграмы быў паказаны відэаролік "Падарожжа па родных мясцінах Алены Васілевіч", дзякуючы якому дзеці змаглі ўбачыць, дзе зараджаўся творчы патэнцыял пісьменніцы. У завяршэнне праграмы была праведзена віктарына "Ведай творцу ў твар", якая падвяла вынікі сустрэчы.

Пазнавальная праграма пазнаёміла навучэнцаў з адной з выдатных пісьменніц Беларусі і пашырыла кругагляд хлопчыкаў і дзяўчынак.

Метадыст аддзела па рабоце з дзецьмі ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска" Вікторыя Рубец

Фота Наталлі Давідовіч