Лёзненскі эксклюзіў, або ў пошуках цудаў Лёзненшчыны

Апублiкавана: 26 снежня 2022 Нам пішуць Бібліятэкі Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

На працягу Года гістарычнай памяці аддзел па рабоце з дзецьмі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працаваў над праектам “Лёзненскі эксклюзіў, або ў пошуках цудаў Лёзненшчыны”. 

Яго вынікам сталі 40 краязнаўчых артыкулаў аб “самым-самым” у краі: гісторыя, прырода, знакамітыя землякі, прамысловасць, культура. З іх атрымалася кніга “Лиозненщина известная и неизвестная”. Яе прэзентацыя адбылася 15 снежня на краязнаўчых чытаннях. Кніга – добры дапаможнік для бібліятэкараў, настаўнікаў, выхавацеляў і ўсіх неабыякавых землякоў.

Вольга Пячонава, загадчыца аддзела Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі