Спектакль "Гісторыя Кая і Герды"

Апублiкавана: 27 снежня 2022 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі чарговая прэм'ера — "Гісторыя Кая і Герды" ("Снежная каралева"). Галоўная ідэя спектакля: у кожнага чалавека павінна быць цёплы і ўтульны дом, дзе яго чакаюць добрыя, шчырыя і адданыя людзі. Гэта ідэя датычыцца як асобнай сям'і, так і глабальна ўсяго чалавецтва. Дзякуючы музыцы і мастацкім сродкам тэатра гледачоў мусіць уразіць гісторыя кахання, самаахвярнасці, унутранай веры, барацьбы чалавека за сваю душу.

Рэжысёр Ганна Маторная адзначыла, што, працуючы над беларускай версіяй, аўтары не ставілі перад сабой мэту перасягнуць спектаклі, пастаўленыя на іншых сцэнах, а стваралі ўласную гісторыю.

Прэм'ерныя паказы – 3 і 4 студзеня.