Кіно на сцяне

Апублiкавана: 30 снежня 2022 Стужка Кіно Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У пераднавагоднія дні, 30 і 31 снежня, на сцяне гарадской ратушы будуць дэманстраваць вядомыя навагоднія фільмы савецкай эпохі. Вячэрнія паказы пачынаюцца ў 17.00. Сёння пакажуць "Карнавальную ноч", а "Іронія лёсу, або З лёгкай парай" збярэ гледачоў у перадсвяточную суботу. 

Акрамя гэтага, гледачоў будуць частаваць здраўнёўскім чаем на травах, завараным у самавары, які грэецца на дранцы. А для самых маленькіх віцябчан зладзяць мультпарад самых вядомых анімацыйных твораў.