Ля свяшчэнных сцен і казематаў...

Ме­ма­ры­ял па­ўстаў па­ўста­год­дзя та­му, і сён­ня за­ста­ло­ся ўжо не так мно­га свед­каў яго на­ра­джэн­ня ў ня­прос­тых умо­вах, не ка­жу­чы пра тое, што пра­ктыч­на ні­ко­га (акра­мя ад­на­го ўдзе­ль­ні­ка) з вя­лі­ка­га ка­лек­ты­ву аўта­раў-ства­ра­ль­ні­каў не за­ста­ло­ся ў жы­вых. Ды і імё­ны іх — хто сён­ня, акра­мя спе­цы­яліс­таў, мо­жа на­зваць, не за­зі­ра­ючы ў энцык­ла­пе­дыі і да­вед­ні­кі?

Але па­ві­нен ска­заць, што ра­бо­та па пра­екта­ван­ні і бу­даў­ніц­тве ме­ма­ры­яла “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” ішла на ма­іх ва­чах, бо якраз у дру­гой па­ло­ве 1960-х і па­чат­ку 1970-х я пра­ца­ваў у апа­ра­це Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР у якас­ці рэ­дак­та­ра мас­тац­ка-экс­пер­тнай ка­ле­гіі, по­тым быў пры­зна­ча­ны інспек­та­рам па ахо­ве по­мні­каў гіс­то­рыі, ку­ль­ту­ры і архі­тэк­ту­ры. А па­сля, у 1970 — 1980-я га­ды, як мас­тац­тваз­наў­ца час­та ўва­хо­дзіў у склад рэ­спуб­лі­кан­скіх экс­пер­тных са­ве­таў па ма­ну­мен­та­ль­ным мас­тац­тве. І так ад­бы­ло­ся, што я не­пас­рэд­на быў свед­кам та­го, як пра­екта­ва­лі­ся і бу­да­ва­лі­ся вя­до­мыя по­мні­кі і ме­ма­ры­ялы та­го пе­ры­яду (ад ма­ну­мен­та пад­по­льш­чы­кам Асін­тор­фа, ме­ма­ры­ялаў у Ха­ты­ні, Шу­неў­цы, Уша­чах — да Кур­га­на Сла­вы на 21-м кі­ла­мет­ры Мас­коў­скай ша­шы, по­мні­каў Ку­па­ле ў Мін­ску, Ле­ні­ну ў Пін­ску і Са­лі­гор­ску, Ска­ры­не ў По­ла­цку, Ма­ці-па­тры­ётцы ў Жо­дзі­на).

У гэ­тым шэ­ра­гу ме­ма­ры­ял “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” за­ймае асоб­нае мес­ца, бо пра­ктыч­на ўся гіс­то­рыя яго ства­рэн­ня пра­хо­дзі­ла на ма­іх ва­чах. Так, мі­ну­ла шмат ча­су з дня ад­крыц­ця гэ­та­га зна­ка­ва­га по­мні­ка, і мно­гія мо­ман­ты гэ­тай ня­прос­тай гіс­то­рыі сён­няш­нім па­ка­лен­ням ужо не­вя­до­мы. Та­му ха­чу за­раз падзя­ліц­ца пра тое, што мне по­мніц­ца з тых ча­соў, і што, ха­чу ве­рыць, бу­дзе для чы­та­чоў ці­ка­ва.

 

“ЗА­ГАД № 1” НА ШМАТ­КУ ПА­ПЕ­РЫ...

Праз 15 га­доў па­сля ге­ра­ічнай Брэс­цкай эпа­пеі, па іні­цы­яты­ве ка­ман­да­ван­ня Брэс­цка­га гар­ні­зо­на, а так­са­ма мар­ша­ла Ся­мё­на Ці­ма­шен­кі і Сяр­гея Смір­но­ва ў па­чат­ку ліс­та­па­да 1956 го­да быў ад­кры­ты Му­зей аб­аро­ны Брэс­цкай крэ­пас­ці. У ад­па­вед­нас­ці з па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР ад 29 кра­са­ві­ка 1967 го­да па­ча­ла­ся пад­рых­тоў­чая ра­бо­та па ўша­на­ван­ні па­мя­ці аб­арон­цаў крэ­пас­ці ў ску­льп­тур­ных і архі­тэк­тур­ных воб­ра­зах.

Ма­ла хто ве­дае, але ўпер­шы­ню пра муж­насць аб­арон­цаў крэ­пас­ці над Бу­гам рас­ка­заў у арты­ку­ле “Год та­му ў Брэс­це” 27 чэр­ве­ня 1942 го­да ў га­зе­це “Крас­ная Звез­да” па­лкоў­нік М.Тап­ча­наў. У пры­ват­нас­ці, там га­ва­ры­ла­ся: “Ня­даў­на на­шы­мі час­ця­мі за­хоп­ле­ны вы­ключ­на ці­ка­вы да­ку­мент (ба­явое да­ня­сен­не шта­ба 45-й ня­мец­кай пя­хот­най ды­ві­зіі  — Б.К.). Га­вор­ка ідзе пра ге­ра­ічную ба­ра­ць­бу са­вец­ка­га гар­ні­зо­на Брэс­та, які быў пад­вер­гну­ты рап­тоў­на­му на­па­ду ко­ль­кас­на пе­ра­ўзы­хо­дзя­чы­мі сі­ла­мі во­ра­га ў пер­шы дзень вай­ны. На­ват фа­шыс­ты, ура­жа­ныя і ага­лом­ша­ныя ве­ліч­чу ду­ха бай­цоў Чыр­во­най Арміі, вы­му­ша­ны бы­лі пра­ца­дзіць праз зу­бы пры­знан­не не­ўмі­ру­ча­га подзві­гу аб­арон­цаў Брэс­та. Та­кая пра­ўда пра ўзяц­це не­мца­мі Брэс­та ста­ла, на­су­пе­рак іх во­лі, на­быт­кам га­лос­нас­ці і на­поў­ні­ла на­шы сэр­цы гор­дас­цю за пер­шых бес­смя­рот­ных ге­ро­яў Айчын­най вай­ны!” Так, фак­тыч­на з па­ве­дам­лен­ня во­ра­га, са­вец­кія лю­дзі ўпер­шы­ню да­ве­да­лі­ся аб пад­ра­бяз­нас­цях пра Брэс­цкую крэ­пасць. Да­дам, што гэ­та ня­мец­кая ды­ві­зія ў лю­тым 1942 го­да бы­ла раз­гром­ле­на пад Арлом і ўвесь яе архіў з “Ба­явым да­ня­сен­нем аб уз­яцці Брэст-Лі­тоў­ска” тра­піў у ру­кі на­шых сал­дат.

Але, на жаль, шлях да па­сля­ва­еннай сла­вы ака­заў­ся доў­гім і ня­прос­тым. Подзвіг ле­та 1941-га цяр­плі­ва ча­каў свай­го тры­умфу. І — да­ча­каў­ся. Пер­шыя арты­ку­лы пра аб­аро­ну крэ­пас­ці, пра­ўда, за­сна­ва­ныя на чут­ках, з’яві­лі­ся ў кан­цы 1940-х. У 1951 го­дзе пры раз­бор­цы за­ва­лаў ка­зарм ля Брэс­цкіх ва­рот, у па­ля­вой сум­цы не­вя­до­ма­га за­бі­та­га бай­ца бы­лі зной­дзе­ны рэ­шткі За­га­да №1 ад 24 чэр­ве­ня 1941 го­да. Гэ­ты на­пі­са­ны алоў­кам на па­пе­ры да­ку­мент рас­крыў нам імё­ны ка­ман­дзі­раў тых апош­ніх аб­арон­цаў цы­та­дэ­лі. Вось тыя ча­ты­ры про­звіш­чы: ка­пі­тан Зу­ба­чоў, па­лка­вы ка­мі­сар Фа­мін, стар­шы лей­тэ­нант Се­мя­нен­ка і лей­тэ­нант Ві­наг­ра­даў. У 1956-м был па­стаў­ле­ны мас­тац­кі фі­льм “Бес­смя­рот­ны гар­ні­зон” З.Агра­нен­кі і Э.Ціс­сэ па сцэ­на­рыі К.Сі­ма­на­ва, які быў уга­на­ра­ва­ны прэ­мі­яй Ве­не­цы­янска­га кі­на­фес­ты­ва­лю. А ў на­ступ­ным го­дзе вы­йшла ў свет да­ку­мен­та­ль­ная кні­га Сяр­гея Смір­но­ва “Брэс­цкая крэ­пасць”, якую ў 1964-м пі­сь­мен­нік ад­рэ­да­га­ваў і да­поў­ніў но­вы­мі фак­та­мі, атры­маў­шы за яе Ле­нін­скую прэ­мію. Мож­на лі­чыць, што гэ­та кні­га з’яві­ла­ся пер­шым сур’ёзным лі­та­ра­тур­ным по­мні­кам у го­нар пер­шых ге­ро­яў Вя­лі­кай Айчын­най.

 

РУ­КА ЎСЕ­МА­ГУТ­НА­ГА КІ­БА­ЛЬ­НІ­КА­ВА...

З’яўлен­ню на кар­це га­лоў­ных сла­ву­тас­цяў СССР ме­ма­ры­яль­на­га ансам­бля “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”, на мой по­гляд, спры­яў уда­лы збег ака­ліч­нас­цяў: над­анне Дню Пе­ра­мо­гі ста­ту­са дзяр­жаў­на­га свя­та (з 1965 го­да 9 Мая ста­ла не­пра­цоў­ным днём), да­след­чы энту­зі­язм Сяр­гея Смір­но­ва ды дзей­сная пад­трым­ка яго на­ма­ган­няў кі­раў­ніц­твам Брэс­цкай воб­лас­ці і ўсёй рэ­спуб­лі­кі. Ра­шэн­ню аб ства­рэн­ні на ру­інах Цы­да­тэ­лі ме­ма­ры­яла па­пя­рэд­ні­ча­ла, зра­зу­ме­ла, пры­сва­енне ёй 8 мая 1965 го­да га­на­ро­ва­га зван­ня “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”.

Та­кім чы­нам, у ад­па­вед­нас­ці з па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР ад 29 кра­са­ві­ка 1967 го­да па­ча­ла­ся пад­рых­тоў­чая ра­бо­та па ўша­на­ван­ні па­мя­ці аб­арон­цаў крэ­пас­ці ў мас­тац­кіх воб­ра­зах. Праз па­ўста­год­дзя па­сля ад­крыц­ця ме­ма­ры­яла ў 1971-м нам зда­ецца, што ён іншым і быць не мог. Та­кім ён стаў для нас зра­зу­ме­лым, бліз­кім і звык­лым. Але, на са­мой спра­ве, шмат кон­кур­сных пра­ектаў та­ды на­ра­джа­ла­ся, пра­па­ноў­ва­ла­ся, аб­мяр­коў­ва­ла­ся, ад­хі­ля­ла­ся. Твор­чы на­пал у ску­льп­та­раў і архі­тэк­та­раў за­шка­ль­ваў. На­ват не­ка­то­рыя сту­дэн­ты тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та, вуч­ні Андрэя Бем­бе­ля, у пры­ват­нас­ці, Ана­толь Арці­мо­віч, Аляк­сандр Ве­лік­со­наў, Ба­рыс Івон­ць­еў і іншыя, імкну­лі­ся па ме­ры сва­іх сіл унес­ці ўклад у рас­пра­цоў­ку та­го ці інша­га пра­екта. А пя­ці­кур­снік Ана­толь Арці­мо­віч, на­прык­лад, атры­маў дып­лом і за­ахвоч­ва­ль­ную прэ­мію за ўдзел у кон­кур­се, па­сля ча­го Андрэй Ануф­ры­евіч за­пра­сіў яго ў сваю твор­чую гру­пу па пра­екта­ван­ні Брэс­цка­га ме­ма­ры­яла. Ве­даю, што Арці­мо­віч па­спеў рас­пра­ца­ваць чар­ця­жы амаль усіх ме­ма­ры­яль­ных кро­пак для фар­тоў крэ­пас­ці, і раз­ам з архі­тэк­та­рам Юры­ем Ка­за­ко­вым ве­ль­мі да­па­мог Бем­бе­лю ў кан­чат­ко­вай ма­дэ­лі­роў­цы Зор­кі — Га­лоў­на­га ўва­хо­да крэ­пас­ці.

А.Арці­мо­віч: “Ка­лі ішла ра­бо­та па ўва­хо­ду ў Брэс­цкую крэ­пасць, мне з Юры­ем Ка­за­ко­вым уда­ло­ся пе­ра­ка­наць Бем­бе­ля ад­мо­віц­ца ад рэ­ль­ефаў на ўнут­ра­ных “ско­лах” зор­кі. Гэ­ты ва­ры­янт, які мы спра­екта­ва­лі, та­ды і па­йшоў у ра­бо­чыя чар­ця­жы. Пры гэ­тым, як ні дзіў­на, мя­не не ўклю­чы­лі ў аўтар­скую гру­пу”.

Ме­на­ві­та так: у кан­чат­ко­вы аўтар­скі ка­лек­тыў Арці­мо­віч не тра­піў. Ча­му не тра­піў? Я і за­раз да­клад­на не ве­даю. Мо­жа, з-за не­йка­га твор­ча­га кан­флік­ту з кі­раў­ні­ком гру­пы — усе­ма­гут­ным мас­коў­скім ску­льп­та­рам Кі­ба­ль­ні­ка­вым? Для ўсіх ста­ла не­ча­ка­нас­цю, што за­мест Арці­мо­ві­ча Аляк­сандр Па­ўла­віч на­ста­яў на ўклю­чэн­не ў склад ка­лек­ты­ву свай­го зя­ця, 37-га­до­ва­га ску­льп­та­ра Ула­дзі­мі­ра Ба­бы­ля. Ніх­то не ве­даў пра яго мі­ну­лыя за­слу­гі ў мас­тац­тве, апроч та­го, што ён у па­чат­ку 1960-х раз­ам з дзе­сяц­цю іншы­мі са­аўта­ра­мі да­па­ма­гаў Кі­ба­ль­ні­ка­ву ў пра­екта­ван­ні по­мні­ка Ле­ні­ну для Мас­квы. Пяць архі­тэк­та­раў на­ват на­пі­са­лі ліст у ЦК КПБ у пад­трым­ку Арці­мо­ві­ча, але гэ­та не да­па­маг­ло...

А вось аса­біс­та ў мя­не з Кі­ба­ль­ні­ка­вым скла­лі­ся ве­ль­мі да­вер­лі­выя ад­но­сі­ны. Мы час­та сус­тра­ка­лі­ся і ў яго ве­лі­зар­най май­стэр­ні, спе­цы­яль­на пры­ста­са­ван­най для рас­пра­цоў­кі Брэс­цка­га пра­екта ме­ма­ры­яла, па ву­лі­цы Апан­ска­га ў Мін­ску (за­раз ву­лі­ца Ка­ль­ва­рый­ская); вя­лі бяс­еды за “круг­лым” ста­лом у рэ­ста­ра­не “Мінск”, успа­мі­на­ючы на­шу агу­ль­ную “ма­лую ра­дзі­му” на зям­лі бы­лой Воб­лас­ці Вой­ска Да­нско­га. Ён шмат рас­каз­ваў мне пра сваё дзя­цін­ства ў вёс­цы Арэ­ха­ва на ра­цэ Мя­дзве­дзі­ца, пра ву­чо­бу ў Са­ра­таў­скім мас­тац­кім тэх­ні­ку­ме, пра сва­іх лю­бі­мых па­этаў Ма­якоў­ска­га і Ясе­ні­на. Ме­на­ві­та за шы­ро­ка вя­до­мы по­мнік Ма­якоў­ска­му на плош­чы яго імя (за­раз — Тры­умфа­ль­ная) у Мас­кве ён атры­маў Ле­нін­скую прэ­мію, і по­мні­кі Ясе­ні­ну для той жа Мас­квы і Раз­ані ску­льп­тар так­са­ма зра­біў, то­ль­кі па­зней. Быў жыц­ця­лю­бам, ве­ль­мі ру­ха­вым, з вя­лі­кай чор­най ба­ра­дой, моц­ны­мі ру­ка­мі і пра­ніз­лі­вым по­зір­кам. На­гад­ваў бы­лін­на­га во­ла­та з рус­кіх на­род­ных ка­зак. Ме­на­ві­та та­кім яго ад­люс­тра­ва­лі ску­льп­та­ры на над­ма­гі­ль­ным по­мні­ку на На­ва­дзе­ві­чых мо­гіл­ках і на ме­ма­ры­яль­най дош­цы до­ма на Ка­це­ль­ніц­кай на­бя­рэж­най, дзе жыў мас­так.

Так, ма­эстра лю­біў доб­ра вы­піць, не­за­леж­на ад ча­су су­так, — пры гэ­тым ні­ко­лі не губ­ляў га­ла­вы, за­ўсё­ды тры­маў “фор­му”. Зда­роў­е ў яго бы­ло за­йздрос­нае. Што мне яшчэ ў ім пад­аба­ла­ся, дык тое, што як мас­так і ча­ла­век ён ні­ко­лі не па­каз­ваў сваю пе­ра­ва­гу, хоць быў аб­лас­ка­ны вя­лі­кі­мі дзяр­жаў­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі і шы­ро­кай вя­до­мас­цю ў ку­ль­тур­ным све­це. І нам не пе­ра­шка­джа­ла тое, што Кі­ба­ль­ні­каў быў ста­рэй­шы за мя­не на цэ­лых 28 га­доў.

Пра­ўда, ад­ной­чы пры кан­чат­ко­вым пры­ёме Дзяр­жаў­най ка­мі­сі­яй ску­льп­ту­ры “Муж­насць” (яшчэ да фар­моў­кі) я да­зво­ліў са­бе вы­ка­заць свае кры­тыч­ныя за­ўва­гі на­конт не­йкай ня­дбай­нас­ці ў вы­ка­нан­ні двух з пя­ці тэ­ма­тыч­ных ба­рэ­ль­ефаў на ты­ль­ным ба­ку ма­ну­мен­та — “Шты­ка­вая ата­ка” і “Подзвіг арты­ле­рыс­таў”... Мя­не пад­тры­ма­ла бо­ль­шасць чле­наў ка­мі­сіі, уклю­ча­ючы на­мес­ні­ка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Арсе­на Ва­ніц­ка­га, на­мес­ні­ка стар­шы­ні Дзяр­жбу­да БССР і та­га­час­на­га кі­раў­ні­ка Са­юза архі­тэк­та­раў БССР Юрыя Шпі­та, архі­тэк­та­ра Сяр­гея Бат­коў­ска­га і ску­льп­та­ра Ана­то­ля Ані­кей­чы­ка. На па­праў­кі гэ­тых за­ўваг па­тра­ба­ва­ла­ся б, мо­жа, не­ка­ль­кі га­дзін, не бо­льш. Але як то­ль­кі аўто­бус з ка­мі­сі­яй знік, Кі­ба­ль­ні­каў усе за­ўва­гі пра­ігна­ра­ваў і ўзма­хам ма­гут­най ру­кі даў рас­па­ра­джэн­не фар­ма­то­рам тут жа фар­ма­ваць усе ба­рэ­ль­ефы.

По­тым мне пе­рад­алі, што Аляк­сандр Па­ўла­віч ве­ль­мі на мя­не раз­зла­ваў­ся. Я, ка­неш­не, у ду­шы шка­да­ваў аб сва­ім учын­ку: ма­быць, за­быў бе­ла­рус­кую пры­маў­ку: “дзе са­ва і сыч, там но­са не тыч”. З інша­га бо­ку, ве­даў, што Кі­ба­ль­ні­каў быў ча­ла­ве­кам аб­са­лют­на не­зла­па­мят­ным — хут­ка ад­ыхо­дзіў ад та­ко­га ро­ду крыў­даў. І гэ­та мя­не су­па­ко­іла.

Зі­мой 1973 го­да, бу­ду­чы ў Мас­кве, я сус­трэў яго на пле­ну­ме пра­ўлен­ня Са­юза мас­та­коў СССР на Го­га­леў­скім бу­ль­ва­ры, 10. І ён, да май­го за­да­ва­ль­нен­ня, цёп­ла аб­няў мя­не і за­цяг­нуў “на ча­рач­ку” на пер­шы па­верх, дзе па­ста­янна пра­ца­ва­ла лю­бі­мая ўсі­мі мас­та­ка­мі кра­іны шум­ная і роз­на­га­ло­сая ка­фэш­ка. У вы­ні­ку на­шай вя­чэ­ры Аляк­сандр Па­ўла­віч за­пра­сіў мя­не на­заў­тра ў сваю май­стэр­ню на Вер­хняй Мас­лаў­цы. Там мы пры­емна пра­вя­лі не­ка­ль­кі га­дзін. Пра той вы­па­дак на Брэс­цкім ме­ма­ры­яле ён на­ват і не ўспом­ніў. Я так­са­ма пра­маў­чаў.

По­тым у май­стэр­ню за­зір­ну­ла яго­ная ве­ль­мі сім­па­тыч­ная да­чка Ва­лян­ці­на Аляк­сан­драў­на, фі­ло­лаг, та­га­час­ны рэ­дак­тар кі­нас­ту­дыі імя Гор­ка­га, і на­ша бяс­еда пра­цяг­ну­ла­ся да са­ма­га ве­ча­ра. Пе­рад раз­ві­тан­нем яна за­пра­сі­ла мя­не пры­ехаць на яе юбі­лей­ны — са­ра­ка­вы год на­ра­джэн­ня ў са­ка­ві­ку та­го ж го­да. Свят­ка­ван­не яна пла­на­ва­ла пра­вес­ці ў ква­тэ­ры ба­ць­кі ў зна­ка­мі­тым до­ме № 1/15 на Ка­це­ль­ніц­кай на­бя­рэж­най. За за­пра­шан­не я, ка­неш­не, падзя­ка­ваў, але ве­ль­мі пра ся­бе здзі­віў­ся: ра­шыў, што гэ­та быў про­ста жэст вет­лі­вас­ці доб­ра вы­ха­ва­най жан­чы­ны. І не па­ехаў. Па­він­ша­ваў тэ­ле­гра­май. Бо­льш з Аляк­сан­драм Па­ўла­ві­чам і яго да­чкой я не ба­чыў­ся...

 

А ПА­ЧЫ­НА­ЛА­СЯ ЎСЁ ТАК...

Для рас­пра­цоў­кі пра­екта Брэс­цка­га ме­ма­ры­яла ў вы­ні­ку пра­ве­дзе­ных не­ка­ль­кіх усе­са­юзных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў быў за­цтвер­джа­ны — па ды­рэк­ты­ве “звер­ху” — кан­чат­ко­вы аўтар­скі ка­лек­тыў, які ўзна­ча­ліў на­род­ны мас­так СССР, лаў­рэ­ат Ле­нін­скай і дзвюх Ста­лін­скіх прэ­мій ску­льп­тар Аляк­сандр Кі­ба­ль­ні­каў. У склад гэ­тай гру­пы ўвай­шлі ску­льп­та­ры Андрэй Бем­бель і Ула­дзі­мір Ба­быль, архі­тэк­та­ры Вік­тар Вол­чак, Ва­лян­цін За­нко­віч, Юрый Ка­за­коў, Алег Ста­хо­віч, Гео­ргій Сы­со­еў і Ула­дзі­мір Ка­роль, які не­за­доў­га да та­го атры­маў зван­не на­род­на­га архі­тэк­та­ра СССР. Кож­на­га з іх, акра­мя Ба­бы­ля, я доб­ра ве­даў і час­та (з Ка­ра­лём — ра­дзей) сус­тра­каў­ся на роз­ных твор­чых і жыц­цё­вых шля­хах-да­ро­гах. А з не­ка­то­ры­мі (Ка­за­коў, Вол­чак, За­нко­віч, пра Кі­ба­ль­ні­ка­ва я ўжо ка­заў) быў у бліз­кіх ста­сун­ках, як га­во­рыц­ца, “на дру­жес­кой но­ге”. Пра­йшлі га­ды. І з гэ­та­га твор­ча­га ка­лек­ты­ву на сён­няш­ні дзень у жы­вых за­стаў­ся то­ль­кі адзін, “апош­ні ма­гі­ка­нін” тых ча­соў, — ску­льп­тар і архі­тэк­тар, лаў­рэ­ат Ле­нін­скай прэ­міі і Дзяр­жаў­най прэ­міі БССР Ва­лян­цін За­нко­віч, для яко­га лёс Брэс­цка­га ме­ма­ры­яла і пер­спек­ты­вы яго да­лей­ша­га існа­ван­ня і сён­ня — на пер­шым пла­не яго інта­рэ­су.

Ма­ла хто ве­дае, але пер­ша­па­чат­ко­ва на тэ­ры­то­рыі крэ­пас­ці пла­на­ва­ла­ся зра­біць то­ль­кі штык-аб­еліск і гру­пу бай­цоў-чыр­во­на­армей­цаў. По­тым з гэ­тай гру­пы вы­ра­шы­лі вы­лу­чыць фраг­мент то­ль­кі ад­на­го сал­да­та і зра­біць яго цэн­тра­ль­най ску­льп­ту­рай, пры­чым — не бо­льш за сем мет­раў. Але для та­ко­га маш­таб­на­га ме­ма­ры­яла гэ­та­га пад­ало­ся ве­ль­мі ма­ла, і та­ды па па­тра­ба­ван­ні Кі­ба­ль­ні­ка­ва і Бем­бе­ля пры пад­трым­цы ўсіх са­аўта­раў-архі­тэк­та­раў па­ме­ры по­мні­ка па­вя­лі­чы­лі бо­льш чым у пяць раз­оў. Гэ­тую ідэю пад­тры­маў і пер­шы сак­ра­тар ЦК КП Бе­ла­ру­сі Пётр Ма­шэ­раў, які па сут­нас­ці стаў на­тхні­це­лем і арга­ні­за­та­рам гэ­та­га ску­льп­тур­на-архі­тэк­тур­на­га ансам­бля. Па яго за­дум­цы, рэ­алі­за­цыя за­цвер­джа­на­га пра­екта па­він­на бы­ла ад­быц­ца аб­авяз­ко­ва да 30-год­дзя з дня па­чат­ку аб­аро­ны Цы­та­дэ­лі, а ужо по­тым па но­вым пра­екце пра­цяг­нуць бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­яла дру­гой чар­гі.

По­мню, што ме­на­ві­та ў гэ­ты час бы­ла пры­ня­та су­мес­ная па­ста­но­ва Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР і Брэс­цка­га аб­лвы­кан­ка­ма аб аб’яднан­ні пла­на­вых архі­тэк­тур­ных аб’ектаў і дзе­юча­га Му­зея аб­аро­ны Брэс­цкай крэ­пас­ці ў адзі­ны ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”. Да­рэ­чы, мне яе да­вя­ло­ся рэ­да­га­ваць. Та­кім чы­нам уз­нік­ла пе­рад­умо­ва да ўклю­чэн­ня ў план но­вых эле­мен­таў, звя­за­ных з ге­ро­іка-па­тры­ятыч­най тэ­май, уклю­ча­ючы кар­ды­на­ль­нае па­шы­рэн­не му­зея. Пры­чым пла­на­ва­ла­ся, што на тэ­ры­то­рыі крэ­пас­ці бу­дуць уста­ля­ва­ны яшчэ не­ка­ль­кі зна­ка­вых ску­льп­тур­ных кам­па­зі­цый, пры­све­ча­ных кан­крэт­ным аб­арон­цам крэ­пас­ці: П.Гаў­ры­ла­ву, А.На­га­на­ву, І.Зу­ба­чо­ву, Я.Фа­мі­ну, У.Шаб­лоў­ска­му, І.Акі­мач­кі­ну, іншым ге­ро­ям, а так­са­ма тым дра­ма­тыч­ным падзе­ям, якія ад­бы­ва­лі­ся ў роз­ных мес­цах крэ­пас­ці. Але ідэя, звя­за­ная з мас­тац­твам ску­льп­ту­ры, рэ­алі­за­ва­на не бы­ла. Аб’ектыў­ных і суб’ектыў­ных пры­чын, на­ве­яных гар­ба­чоў­скай пе­ра­бу­до­вай і раз­ва­лам СССР, для гэ­та­га бы­ло шмат.

То­ль­кі праз 40 га­доў, у 2011-м, тут, на­суп­раць Тэ­рэс­па­льс­кіх ва­рот, дзе пад ка­ман­да­ван­нем на­ча­ль­ні­ка 9-й па­гран­зас­та­вы лей­тэ­нан­та Андрэя Кі­жа­ва­та­ва ста­ялі на­смерць па­гра­ніч­ні­кі, з’яві­ла­ся ску­льп­тур­ная гру­па аўтар­ства Ва­лян­ці­на За­нко­ві­ча “Ге­ро­ям гра­ні­цы, жан­чы­нам і дзе­цям, якія муж­нас­цю сва­ёй кро­чы­лі ў бес­смя­рот­насць”. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, ідэя гэ­та­га тво­ра — вы­нік су­мес­най ра­бо­ты ску­льп­та­ра і па­гра­ніч­ні­каў. Так, спа­чат­ку За­нко­віч пра­па­ноў­ваў уве­ка­ве­чыць то­ль­кі во­інаў, але па­гра­ніч­ні­кі па­пра­сі­лі ўклю­чыць яшчэ і сем’і ге­ро­яў, бо пры аб­аро­не крэ­пас­ці жан­чы­ны і дзе­ці так­са­ма пе­ра­но­сі­лі ўсе фі&am