З Новым годам!

Апублiкавана: 31 снежня 2022 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Шаноўныя сябры!

Не сакрэт, што кожны з нас знаходзіцца ў чаканні надыходу цудаў таямнічай навагодняй ночы, у якую на дванаццаць імгненняў бой гадзінніка нібы спыняе Час між Мінулым і Будучым. Кожны ў гэтыя імклівыя секунды давярае свае патаемныя думкі і жаданні Сусвету. Кожны марыць аб шчасці і здароўі сваіх дзяцей, дарагіх і любімых людзей, аб міры, радасці быцця і гармоніі душы.

Мы ад шчырага сэрца ўдзячныя вам за год, які мінае і ў які нам давялося разам з вамі звіваць каштоўную нізку з паўсядзённых і святочных падзей, тым самым – пісаць культурны летапіс нашай роднай Беларусі. Жадаем, каб усё задуманае ў вас здзейснілася! Здароўя, працвітання, бясхмарнага неба над Бацькаўшчынай!

Калектыў установы "Культура і мастацтва"