IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску"

Апублiкавана: 03 студзеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" пройдзе з 4 па 6 студзеня ў змешаным фармаце – анлайн і афлайн.

У конкурснай праграме 5 студзеня выканаўцы і творчыя калектывы будуць змагацца ў намінацыях "Вакал" і "Харэаграфія" ў розных узроставых катэгорыях ад 6 гадоў. Уручаць і два Гран-пры — па адным у кожнай намінацыі.

А ў заключны дзень, 6 студзеня, на гала-канцэрце выступяць лаўрэаты, члены журы і госці фестывалю.