Абшары старадаўняй карты

Сён­ня свет зра­біў­ся цяс­ней­шы, пад­арож­жы — знач­на пра­сцей­шы­мі і да­ступ­ней­шы­мі, чым у ста­ра­даў­нія ча­сы, а ўсе вя­лі­кія ге­агра­фіч­ныя ад­крыц­ці, зда­ецца, да­ўно здзей­сне­ныя. Але ж не­ка­лі бы­лі ча­сы, ка­лі ўсё вы­гля­да­ла іна­чай — і, ад­па­вед­на, іна­чай вы­гля­да­лі ста­ра­жыт­ныя кар­ты, якія па­каз­ва­лі вы­гляд зям­лі ў ад­па­вед­нас­ці з та­га­час­ны­мі ўяў­лен­ня­мі лю­дзей аб на­ва­ко­ль­ных аб­ша­рах. Свет гіс­та­рыч­ных карт, ство­ра­ных на­шы­мі про­дка­мі, і ця­пер яшчэ за­хоў­вае ба­га­та та­ямніц ды пры­цяг­вае пад­арож­ні­каў у ча­се.

 

ГІС­ТО­РЫЯ
З ГЕ­АГРА­ФІ­ЯЙ

Ад­ным з най­бо­льш актыў­ных ася­род­каў, якія рэ­алі­зуе сён­ня да­след­чыя і вы­да­вец­кія пра­екты, пры­све­ча­ныя гіс­та­рыч­най кар­таг­ра­фіі Бе­ла­ру­сі, мож­на на­зваць твор­ча-асвет­ніц­кую сту­дыю “Imago.by”. Гэ­тая су­пол­ка ама­та­раў і да­след­чы­каў гіс­то­рыі кар­таг­ра­фіі і ста­ра­даў­ніх гра­вюр гур­туе ад­мыс­лоў­цаў у са­мых роз­ных сфе­рах, якіх аб’ядноў­вае лю­боў да вы­яўлен­чых гіс­та­рыч­ных кры­ніц. Па­ста­янная ка­ман­да сту­дыі на­ліч­вае ўся­го не­ка­ль­кі ча­ла­век, але ў меж­ах кож­на­га асоб­на­га пра­екта яны су­пра­цоў­ні­ча­юць з са­мы­мі роз­ны­мі да­след­чы­ка­мі, мас­та­ка­мі, ды­зай­не­ра­мі і вы­да­вец­тва­мі.

Арга­ні­за­тар сту­дыі Ілля Андрэ­еў пры­гад­вае, што су­пол­ка рас­па­ча­ла сваё існа­ван­не ў 2006 го­дзе, а з 2013 го­да дзей­ні­чае і яе ста­рон­ка ў Се­ці­ве, якая змяш­чае як арты­ку­лы па гіс­то­рыі кар­таг­ра­фіі, так і аліч­ба­ва­ныя вы­явы ста­ра­даў­ніх карт і гра­вюр, якія да­след­чы­кі ад­мыс­ло­ва ад­шук­ва­юць у архіў­ных і му­зей­ных ка­лек­цы­ях, у тым лі­ку за меж­амі Бе­ла­ру­сі. Сва­ёй мі­сі­яй су­пол­ка ба­чыць на­паў­нен­не су­час­най ку­ль­тур­най і по­бы­та­вай пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі воб­ра­за­мі гіс­та­рыч­ных вы­яваў, звя­за­ных з мі­нуў­шчы­най на­шай зям­лі. Па­чы­на­ла­ся ўсё з про­ста­га жа­дан­ня ба­чыць ва­кол ся­бе бо­лей ві­зу­алу, звя­за­на­га з бе­ла­рус­кай гіс­то­ры­яй, але з ча­сам удзе­ль­ні­кі су­пол­кі па­ча­лі ці­ка­віц­ца тэ­май на бо­льш глы­бо­кім уз­роў­ні і за­ня­лі­ся вы­ву­чэн­нем ды да­сле­да­ван­нем вы­яўлен­чых і кар­таг­ра­фіч­ных кры­ніц.

Сам Ілля Андрэ­еў па ад­ука­цыі інжы­нер, але, за­ха­піў­шы­ся вы­ву­чэн­нем ста­ра­даў­ніх карт, ён ня­даў­на па­сту­піў у ма­гіс­тра­ту­ру гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ, дзе рас­пра­цоў­вае аку­рат тэ­му гіс­та­рыч­най кар­таг­ра­фіі Бе­ла­ру­сі. Сён­ня ко­ла да­след­чы­каў гэ­тай тэ­мы ў Бе­ла­ру­сі да­во­лі вуз­кае, і не­абход­насць яе вы­ву­чэн­ня як ні­ко­лі акту­аль­ная. Да­след­чык адзна­чае так­са­ма, што існуе па­трэ­ба вы­лу­чэн­ня гіс­то­рыі кар­таг­ра­фіі як асоб­най на­ву­ча­ль­най дыс­цып­лі­ны, і да­сле­да­ван­ня кар­таг­ра­фіі на па­меж­жы гіс­то­рыі, ге­агра­фіі і ге­адэ­зіі. Надзён­ным за­ста­ецца і пы­тан­не вы­лу­чэн­ня з агу­ль­на­га ма­сі­ву тых карт, якія мо­гуць раз­гля­дац­ца ў якас­ці пер­шас­ных гіс­та­рыч­ных кры­ніц.