Мерапрыемства "Калядная варажба"

Апублiкавана: 08 студзеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У інтэграванай бібліятэцы аг. Дэмбрава 5 студзеня прайшло мерапрыемства "Калядная варажба". Прысутныя даведаліся пра розныя віды варажбы, такія як: варажба на свечках, на саломе, на нітках, на запалках, варажба з пярсцёнкам і, вядома ж, варажба на кнігах.

Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры: "Яўген Анегін", "Вайна і мір", верш "Люстэрка ў люстэрка…".