III рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністэрства інфармацыі аб'явіла аб пачатку прыёму работ на III рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP. Конкурс праходзіць у некалькіх намінацыях: паэзія, проза, дзіцячая літаратура, літаратура для падлеткаў, нон-фікшн.

Работы для ўдзелу ў конкурсе накіроўвайце з 11 студзеня па 24 лютага ўключна на электронную пошту projects.zviazda@gmail.com або паштовым адпраўленнем на адрас: Мінск, вул. Фрунзе, 5, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". 

Пераможцы конкурсу атрымаюць прыярытэтнае права на выданне сваёй кнігі ў беларускіх выдавецтвах тыражом да 1000 экзэмпляраў.