Творчы вечар "Ветразь лёсу"

Апублiкавана: 14 студзеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

Творчы вечар "Ветразь лёсу" беларускага літаратара Навума Гальпяровіча адбудзецца 17 студзеня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі.

У мерапрыемстве паўдзельнічаюць вядомыя айчынныя тэле- і радыёвядучыя. Там прагучаць запісы песень на вершы паэта. Кожны ахвотны зможа пагутарыць з майстрам слова пра творчасць і задаць пытанні. Акрамя таго, у рамках імпрэзы прэзентуюць выставу-прагляд выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія адлюстроўваюць шматгранны шлях Навума Гальпяровіча.

Пачатак а 16.00. Уваход вольны.