Арт-парад у Віцебску

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Стужка Харэаграфія Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Больш за тысячу спевакоў і танцораў з 16 краін сабраў IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску", які прайшоў з 4 па 6 студзеня.

Гран-пры і запрашэнне на "Славянскі базар" сярод вакалістаў атрымала армянка Марыца Цілікян. Выкананнем "Балады аб маці" яна давяла да слёз і гледачоў, і журы. 

У намінацыі "Харэаграфія" Гран-пры і пуцёўку на "славянку" ўручылі Народнаму тэатру-студыі сучаснай харэаграфіі — заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь.