Акцыя "Нашы дзеці" ў Карэлічах завяршылася "Салодкім" балем. На дзіцячым Калядным балі ушаноўвалі актыўных дзяцей мінулага года, сустракалі сяброў у карагодзе паланэза і іншых цудоўных танцаў, якія дораць настрой на цэлы наступны год!


Сёлета ўпершыню баль быў "салодкім", дзе добрыя і салодкія прынцэса Канфетэса, яе сябры Карамелька і Ледзянец запрасілі ўсіх на захапляльнае падарожжа ў казачную краіну прысмакаў "Candy land", у якой прыйшлося ў гарэз Лакрыцы і Труфеля адваёўваць скрадзеную самую вялікую шакаладную цукерку балю.


Кульмінацыяй мерапрыемства стала яркае неонавае шоу і чаяванне з прысмакамі.

Аксана Басюк
Фота Наталлі Шпакоўскай і Сяргея Сталяра