Выстава "Поры года ў імператарскім садзе"

Апублiкавана: 17 студзеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Поры года ў імператарскім садзе" адкрыецца 19 студзеня ў галерэі "Мабільная" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены мастацкія работы, скруткі і вееры, выкананыя выкладчыкам курса кітайскага жывапісу гунбі навукова-адукацыйнага цэнтра "Яацянь" Наталляй Клепікавай і яе вучнямі. 

Аўтары прытрымліваюцца традыцый класічнага кітайскага жывапісу і пераасэнсоўваюць старадаўнюю манеру ў кантэксце сучаснасці, дзеляцца сваім бачаннем, інтэрпрэтацыяй, успрыманнем старажытнага мастацтва. Асноўныя тэмы работ – кветкі і птушкі, пейзаж. Сюжэты дэманструюць адзінства чалавека і прыроды, сувязь часоў і пакаленняў. 

Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 17 гадзіне. Экспазіцыя будзе працаваць да 24 лютага.