Урачыстая цырымонія з нагоды 85-годдзя Барыса Герлавана

Апублiкавана: 19 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

18 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды 85-годдзя галоўнага мастака тэатра, Народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесара кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Герлавана Барыса Федасеевіча.

Барыс Федасеевіч працуе ў Купалаўскім тэатры з 1961 года. На яго рахунку больш за 70 спектакляў. Яго імя цесна звязана з найлепшымі дасягненнямі беларускага тэатральнага мастацтва ў галіне сцэнаграфіі.

Віншаванне з нагоды юбілею ад Кіраўніка дзяржавы агучыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ