Ⅲ

Здаровае саперніцтва

Турысцкі злёт у рамках XXVII спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання правялі ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўі.

 

Мерапрыемства ладзілася з 14 па 16 жніўня і было прысвечана Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і Году беларускай жанчыны.

Сонца, свежы вецер і атмасфера здаровага саперніцтва — на парадку дня.

 

У праграме — спаборніцтвы па тэхніцы веласіпеднага, воднага і пешаходнага турызму, спартыўным арыентаванні, а таксама конкурсы, якія дазволілі ўдзельнікам прадэманстраваць творчыя здольнасці і камандны дух.

 

Так, “артыстычныя” выпрабаванні не саступалі па запале атлетычным.

 

Асаблівае захапленне заўзятараў выклікаў этап прэзентацый. Кожная зборная старалася здзівіць ідэяй, касцюмамі і рэжысурай. Яркі эмацыйны нумар работнікаў Міністэрства культуры спадабаўся нават канкурэнтам — і быў адзначаны апладысментамі.

 

Злёт завяршыўся добрымі вынікамі для галіновага ведамства. Яго супрацоўнікі не проста годна прайшлі ўсе дыстанцыі, а ўзялі золата адразу ў дзвюх намінацыях.

 

Першая ўзнагарода — за найлепшае прадстаўленне каманды, другая дасталася на конкурсе “Эстрадная песня”.

Служба інфармацыі “К”

MAX TikTok