Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка"

Апублiкавана: 25 студзеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Магілёве пройдзе Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка". Юныя баяністы і выканаўцы на акардэоне збяруцца на адной сцэне 11-12 лютага. 

Конкурс праводзіцца другі раз і накіраваны на падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі. Удзельнікі прадставяць тры намінацыі: "Баян, сола", "Акардэон, сола", "Ансамбль". 

Да ўдзелу запрашаюцца баяністы і акардэаністы, якія навучаюцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы культуры, установах агульнай сярэдняй адукацыі краіны і замежных дзяржаў, а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Заяўку можна падаць да 5 лютага.