Каларытныя вобразы з яркім характарам

Апублiкавана: 26 студзеня 2023 Стужка Тэатры Брэст і вобласць Iнтэрв'ю

Аўтар: Аўтары

Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Івану Пракопавічу Герасевічу 1 студзеня споўнілася 80 гадоў. Ён сыграў сотні роляў і да гэтага часу выходзіць на сцэну Брэсцкага тэатра лялек — задзейнічаны ў многіх спектаклях. Адкуль бяруцца сілы і натхненне? Адказы — у інтэрв’ю з юбілярам. 

Іван Герасевіч прыйшоў у тэатр у 1965-м, а да гэтага працаваў… трактарыстам. 

— Дакладней прычэпшчыкам, — распавядае Іван Пракопавіч. — Быў у саўгасе трактарыстам-камбайне- рам, потым вырашыў перабрацца ў горад. У тыя часы многія з’язджалі з вёсак. Уладкаваўся ў Брэсце на кам- бінаце добраўпарадкавання горада. 

Іван Пракопавіч ГЕРАСЕВІЧ (нар. 01.01.1943 г., в. Стрыганец Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (1992). З 1965 — артыст лялечнай трупы пры Брэсцкім драмтэатры імя ЛКСМБ, з 1968 — артыст Брэсцкага тэатра лялек. Віртуозна валодае лялькамі разнастайных сістэм. Яго героі заўсёды надзелены яркімі характарамі. Найбольш значныя ролі: Іван ("Іван — сялянскі сын" В. Сударушкіна), Леў ("Гадзіннік з зязюляй" А. Пракоф'евай), Воўк ("Чырвоная Шапачка" С. Когана і С. Яфрэмава), ганчар Хабіба ("Гаршчочак — гаварун" А. Абу-Бакара), Султан ("Чароўная лямпа Аладзіна" Н.Гернет), Барон Мюнхгаўзен ("Прыгоды барона Мюнхгаўзена" А. Браўсевіча), ролі ў спектаклях "Халстамер" паводле Л. Талстога, "Новая Зямля" паводле Я. Коласа, "Фро" паводле А. Платонава, "Самазванец" па А. Пушкіне і інш. Стварыў каларытныя вобразы ў пастаноўках па п'есах беларускіх аўтараў: Дзед ("Рыгорка — ясная Зорка" А. Вярцінскага), Поп і Пан ("Дзед і Жораў" В. Вольскага), Князь Юрый ("Балада аб белай вішні" С. Клімковіч). Здымаўся ў кіно ("Дачка камандзіра", "Бітва за Маскву", "Цяжка быць Богам", "Сведка", "Тэст для маладых” і інш.). Лаўрэат грамадскай прэміі "Брэсцкія зоркі — 2003", узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2014).

– А як вы трапілі ў тэатр? 

– Іду неяк па вуліцы Леніна і раптам бачу на плоце, а платы тады былі драўляныя, каля драмтэатра вісіць вялікая аб’ява: “Лялечнай групе пры Брэсцкім драмтэатры патрабуюцца акцёры-лялькаводы. Жадаючым звяртацца да Сярогі- на”. Ну, думаю, паспрабую. Быў абедзенны перапынак, я працаваў недалёка — на вуліцы Леванеўскага стаяў мой трактар. Заходжу ў тэатр, шукаю Сярогіна, знайшоў, кажу: “Такая справа, прачытаў аб’яву”. “Добра, — адказвае ён, — рыхтуйце верш, байку, прозу. Як будзеце гатовы, завітвайце, я тут кожны дзень з 11-й гадзіны”. Я падрыхтаваўся, прыходжу, чытаю верш, байку, прозу. Сярогін яшчэ пару эцюдаў задаў — паглядзеў, паслухаў, кажа: “Мы вас бяром, разлічвайцеся з па- пярэдняй працай”. 

Я вяртаюся да свайго начальніка, тады гэта быў Нячаеў, не памятаю, праўда, яго імя. Ну і распавядаю, так, маўляў, і так. “Добра, — адказвае, — у мяне якраз ёсць знаёмы ў Маскве ў Абразцова”. “Я ў Брэсцкі тэатр збіраюся”, — кажу. “Пішы заяву, мы цябе хутка аформім”. 

І сапраўды, праз тыдзень адпусцілі, нават не давялося адпрацоўваць. І першага жніўня 1965-га я ад- правіўся на новае працоўнае месца. 

— І вось вы ў тэатры. Якія першыя ўражанні? 

— Складана было. Я ж ніколі не вы- ступаў з лялькамі. А бачыў, як гэта робіцца, толькі адзін раз — калі да нас у вёску прыязджаў мінскі тэатр. Я тады нават і не думаў, што сам апынуся на месцы артыста. І калі ўпершыню ўзяў у рукі ляльку, адразу пачалося замяшанне. Мне вельмі дапамагаў рэжысёр, вучылі акцёры, якія ўжо мелі досвед, — Генадзь Байкоў і яго жонка. Паказвалі рухі, як лялька працуе, ну і паволі спра- ва пайшла, я ўсё засвоіў. 

— Якія якасці неабходна мець, каб стаць акцёрам? 

— Для гэтай прафесіі трэба нара- дзіцца. Не кожны чалавек можа быць артыстам. І хоць у жыцці ўсе акцёры, працаваць на сцэне не ўсім дадзена. 

— А калі з’явілася пачуццё, што тэатр — ваша пакліканне? 

— Менавіта тады, калі ўбачыў аб’- яву на драўляным плоце. Прачытаў і падумаў: “Гэта маё!” Хоць да той пары ніколі пра падобнае не марыў. 

— Вы лічылі, колькі з таго часу сыгралі роляў і спектакляў? 

— Велізарную колькасць! У лялечным тэатры акцёр можа выконваць не адну, а нават тры-чатыры ролі ў адной пастаноўцы. Калі ўсё падсумаваць, то за маё паўстагоддзе, а мы кожны год мінімум два спектаклі выпускалі, то атрым- ліваецца… Цяжка падлічыць дакладна. 

— Вы шмат дзе пабывалі. Які тэатр лялек больш за ўсё ўразіў? 

— Так, я бачыў працу розных калек- тываў, цікавыя пастаноўкі. Запомніўся тэатр Абразцова — мы спецыяльна ездзілі да іх у Маскву, нас пасылалі ў камандзіроўку. 

— А ў чым асаблівасць Брэсцкага тэатра лялек? 

— У тым, у чым і любога, — у кіраўніцтве, а менавіта ў рэжысуры. Калі ёсць годны рэжысёр, то тэатр адбыўся — і гледачы яго любяць і ходзяць на спектаклі. 

— Што пажадаеце акцёрам-пачаткоўцам і моладзі, якая плануе звязаць жыццё са сцэнай? 

— Галоўнае не зазнавацца, каб не было зорнай хваробы. Таксама ведайце, што поспех — гэта праца, праца і яшчэ раз праца. І канешне, зычу ўсім здароўя! 

— Дзякуй, Іван Пракопавіч. І вам — здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця! І, калі ласка, працягвайце радаваць гледачоў вашымі творчымі поспехамі на сцэне. 

Уладзімір БАБКОЎ,

загадчык літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра лялек