Абрадавая гульня "Жаніцьба Цярэшкі"

Апублiкавана: 26 студзеня 2023 Нам пішуць Традыцыі Мінск

Аўтар: Аўтары

У Пастаўскім раёне правялі абрадавую гульню "Жаніцьба Цярэшкі".

Выбраныя "Дзядулька" і "Бабулька" з дапамогай жартаў, асаблівых конкурсаў і выпрабаванняў злучалі дзяўчат і хлопцаў у пары, кожная з якіх павінна была станцаваць польку.

Традыцыйныя варожбы праводзіліся пры дапамозе пеўня, для якога дзяўчаты падрыхтавалі місачкі са збожжам. Ён не выбраў ніводнай міскі і з гучным кукарэканнем пакінуў залу.