Свята "Народная прыпеўка"

Апублiкавана: 27 студзеня 2023 Нам пішуць Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Слаўгарадскім раёне будзе праводзіцца новае свята "Народная прыпеўка". Свята накіравана на развіццё і папулярызацыю жанру народнай прыпеўкі, традыцыйнай ігры на гармоніку, пошук таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае ў тым ліку конкурсныя выступленні ў намінацыях "Выканаўцы прыпевак", "Гарманісты" і "Групы і ансамблі".