Ахвя­ры пер­ша­га ўда­ру

Грод­на зве­даў ня­го­ды і раз­бу­рэн­ні, вы­клі­ка­ныя ва­енным лі­ха­лец­цем, ужо ў пер­шы ж дзень Дру­гой сус­вет­най вай­ны, 1 ве­рас­ня 1939 го­да. Го­рад та­ды зна­хо­дзіў­ся ў скла­дзе поль­скай дзяр­жа­вы, і аку­рат у тыя дні ён упер­шы­ню за­знаў бам­ба­ван­ні ня­мец­кай аві­яцыі, ад­ной з га­лоў­ных мэ­таў якой бы­ло зніш­чэн­не мас­та праз Нё­ман, які меў вя­лі­кае стра­тэ­гіч­нае зна­чэн­не. На­ступ­ным раз­ам гіт­ле­раў­цы бам­бі­лі Грод­на ўжо ад­ра­зу ж па­сля на­па­ду на­цыс­ц­кай Гер­ма­ніі на Са­вец­кі Са­юз, 22 чэр­ве­ня 1941 го­да. Тым раз­ам ад ня­мец­кіх бомб істот­на па­цяр­пе­лі га­рад­скія квар­та­лы — бы­лі зніш­ча­ныя та­кія по­мні­кі архі­тэк­ту­ры і гіс­то­рыі, як па­лац Ра­дзі­ві­лаў і бу­дын­кі на Сян­ным рын­ку. Агу­лам стра­ты за­бу­до­вы го­ра­да ў чэр­ве­ні 1941 го­да скла­да­лі ка­ля трыц­ца­ці пра­цэн­таў, а да кан­ца аку­па­цыі гэ­ты па­каз­чык да­сяг­нуў са­ра­ка.

Моц­на па­цяр­пе­лі та­ды і мно­гія мяс­тэч­кі Гро­дзен­шчы­ны — асаб­лі­ва Лі­да, дзе цэн­тра­ль­ная час­тка го­ра­да да 25 чэр­ве­ня бы­ла зруй­на­ва­ная бом­ба­мі і па­жа­рам амаль цал­кам. У На­ваг­руд­ку, які бам­бі­лі амаль ты­дзень — да 28 чэр­ве­ня — бы­лі зніш­ча­ныя ган­длё­выя ра­ды на цэн­тра­ль­най плош­чы, па­лац Ра­дзі­ві­лаў і дом-му­зей Ад­ама Міц­ке­ві­ча, які ў вы­ні­ку стра­ціў усе свае да­ва­енныя збо­ры, якія скла­да­лі бяс­цэн­ную час­тку ме­ма­ры­яль­най спад­чы­ны па­эта.

На тэ­ры­то­рыі су­час­най Гро­дзен­скай воб­лас­ці пад­час гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі дзей­ні­ча­лі шмат­лі­кія са­вец­кія парт­ызан­скія злу­чэн­ні і пад­по­ль­ныя арга­ні­за­цыі. У та­га­час­най Бе­лас­тоц­кай воб­лас­ці, да якой, па­вод­ле ад­мі­ніс­тра­тыў­на-тэ­ры­та­ры­яль­на­га падзе­лу 1939 го­да, ад­но­сіў­ся Грод­на, дзей­ні­ча­лі ка­ля сям­нац­ца­ці ты­сяч на­род­ных мсціў­цаў, якія ўва­хо­дзі­лі ў склад двац­ца­ці шас­ці парт­ызан­скіх бры­гад. Раз­ам з тым, у рэ­гі­ёне дзей­ні­ча­лі так­са­ма буй­ныя злу­чэн­ні Арміі Кра­ёвай, якія пад­па­рад­коў­ва­лі­ся поль­ска­му эміг­ра­цый­на­му ўра­ду. На роз­ных эта­пах вай­ны, у за­леж­нас­ці ад па­лі­тыч­най сі­ту­ацыі і ад­но­сін па­між са­вец­кай ула­дай і поль­скім ура­дам у вы­гнан­ні, яны аль­бо су­пра­цоў­ні­ча­лі з са­вец­кі­мі парт­ыза­на­мі, ла­дзя­чы су­мес­ныя ба­явыя апе­ра­цыі, аль­бо ад­кры­та су­пра­цьс­та­ялі ім, пры­тым час­та да­пус­ка­ючы тэ­рор у да­чы­нен­ні да бе­ла­рус­ка­га на­се­ль­ніц­тва.

 

За­бы­ты штурм

Не­ма­ла­важ­на, што пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі тэ­ры­то­рыя су­час­ных Гро­дзен­ска­га і Ваў­ка­выс­ка­га ра­ёнаў, у ад­роз­нен­не ад астат­няй час­ткі Бе­ла­ру­сі, бы­ла на­хаб­на да­лу­ча­ная гіт­ле­раў­ца­мі да Усход­няй Пру­сіі і ўклю­ча­ная не­пас­рэд­на ў склад Трэ­ця­га рэй­ха, та­му аку­па­цый­ны рэ­жым тут меў, у па­ра­ўнан­ні з рэ­штай ра­ёнаў, пэў­ныя асаб­лі­вас­ці. Так, на­прык­лад, у гэ­тых мясц­овас­цях дзей­ні­ча­лі кар­ныя орга­ны гес­та­па — у той час як на астат­няй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі яго фун­кцыі вы­кон­ва­ла СД — эсэ­саў­ская служ­ба бяс­пе­кі. Не­мцы на­сто­ль­кі бы­лі ўпэў­не­ныя ва ўста­ля­ван­ні свай­го веч­на­га гас­па­да­ран­ня ў Грод­на, што на­ват афі­цый­на пе­ра­йме­на­ва­лі го­рад, над­аўшы яму на­зву Гар­тэн.

Тым не менш, пан­аван­не іх ледзь аб­ме­жа­ва­ла­ся тры­ма га­да­мі: ужо 16 лі­пе­ня 1944 го­да Чыр­во­ная Армія ўсту­пі­ла ў пра­ва­бя­рэж­ную час­тку Грод­на — гэ­тая да­та ця­пер адзна­ча­ецца як дзень вы­зва­лен­ня го­ра­да. Ад­нак вя­лі­кая час­тка га­рад­скіх квар­та­лаў раз­мяш­ча­ла­ся і на ле­вым бе­ра­зе Нё­ма­на — і яе ўда­ло­ся вы­зва­ліць ад не­мцаў то­ль­кі праз ты­дзень за­ця­тых ба­ёў, 24 лі­пе­ня, пры­чым бы­лі пан­есе­ныя знач­ныя стра­ты.

Да­цэнт ка­фед­ры гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, архе­ало­гіі і спе­цы­яль­ных гіс­та­рыч­ных дыс­цып­лін фа­ку­ль­тэ­та гіс­то­рыі, ка­му­ні­ка­цый і ту­рыз­му Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Янкі Ку­па­лы Аляк­сандр Гор­ны за­зна­чае, што гэ­тая тра­гіч­ная ад­мет­насць у гіс­то­рыі вы­зва­лен­ня Грод­на, на жаль, да­гэ­туль ні­як не ўша­на­ва­ная ў га­рад­ской пра­сто­ры, тым ча­сам як та­кая сі­ту­ацыя з’яўля­ецца ўні­ка­ль­най для Бе­ла­ру­сі — ні­во­дзін з га­ра­доў кра­іны не да­вя­ло­ся вы­зва­ляць ад аку­па­цыі ў вы­ні­ку на­сто­ль­кі доў­гіх ба­явых дзея­нняў. Без­умоў­на, подзвіг чыр­во­на­армей­цаў, па­лег­лых пры вы­зва­лен­ні гро­дзен­ска­га ле­ва­бя­рэж­жа, вар­ты асоб­на­га ўша­на­ван­ня.

 

Дзве аб­аро­ны КРЭ­ПАС­ЦІ НАД БУ­ГАМ

Брэст так­са­ма за­знаў пер­шыя ня­мец­кія бам­ба­ван­ні яшчэ ў ве­рас­ні 1939 го­да — як і Коб­рын, Пінск, Ган­ца­ві­чы і Ба­ра­на­ві­чы. Але го­ра­ду над Бу­гам да­ста­ло­ся най­мац­ней — ён вы­клі­каў та­кую ўва­гу ня­мец­кай аві­яцыі пе­рад­усім та­му, што гіт­ле­раў­ская раз­вед­ка атры­ма­ла інфар­ма­цыю аб зна­хо­джан­ні ў Брэс­це чле­наў поль­ска­га ўра­ду на ча­ле з га­лоў­на­ка­ман­ду­ючым Эдвар­дам Рыдз-Сміг­лым. Бам­бі­лі не­мцы і тэ­ры­то­рыю Брэс­цкай крэ­пас­ці, дзе за­ця­та ба­ра­ні­лі­ся сал­да­ты поль­ска­га вой­ска. Ня­мец­кія аві­яна­лё­ты пра­цяг­ва­лі­ся аж да ся­рэ­дзі­ны ве­рас­ня, па­куль у За­ход­нюю Бе­ла­русь не ўсту­пі­ла Чыр­во­ная Армія.

У чэр­ве­ні ж 1941 го­да Брэс­цкая крэ­пасць зноў за­зна­ла страш­ныя раз­бу­рэн­ні пад­час сва­ёй ге­ра­ічнай аб­аро­ны, якая доў­жы­ла­ся цэ­лы ме­сяц — ця­пер ужо як ад бомб, так і ад артаб­стрэ­лаў. Моц­на па­цяр­пеў Мі­ка­ла­еўскі гар­ні­зон­ны са­бор, бы­лі раз­бу­ра­ныя кас­цёл ды кляш­тар бер­нар­ды­наў і іншыя бу­дын­кі. Пе­ра­бу­да­ва­ны з уні­яцкай цар­квы “Бе­лы па­лац”, дзе ў 1918 го­дзе быў пад­пі­са­ны Брэс­цкі мір, быў па­шко­джа­ны і раз­абра­ны ўжо ў па­сля­ва­енныя га­ды — але ў 1972 го­дзе яго ру­іны бы­лі за­кан­сер­ва­ва­ныя, як по­мнік аб­арон­цам крэ­пас­ці.

 

Сце­ны з бе­то­ну і лю­дзі са ста­лі

Аку­па­цый­ныя лё­сы Брэс­тчы­ны так­са­ма скла­лі­ся не зу­сім звы­чай­ным чы­нам — за­хоп­ні­кі да­лу­чы­лі час­тку ра­ёнаў Брэсц­кай і Пін­скай аб­лас­цей да Рэ­йхска­мі­са­ры­ята Укра­іна, што так­са­ма ме­ла свае на­ступ­ствы ў пра­вя­дзен­ні імі на­цы­яна­ль­най па­лі­ты­кі на гэ­тай тэ­ры­то­рыі. Да­рэ­чы ме­на­ві­та за­ход­не­бе­ла­рус­кая Пін­шчы­на бы­ла мес­цам ства­рэн­ня ад­на­го з пер­шых парт­ызан­скіх атра­даў, які ўзна­ча­ліў Ва­сіль Корж — ко­ліш­ні ўдзе­ль­нік парт­ызан­ска­га ру­ху ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі яшчэ ў 1920-ыя га­ды. Ужо 28 чэр­ве­ня 1941 го­да яго атрад даў пер­шы бой на­цыс­цкім аку­пан­там, зра­біў­шы за­са­ду на гру­пу ва­ро­жых тан­каў. Агу­лам Ва­сіль Корж пра­вёў на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі 1119 дзён, кі­ру­ючы парт­ызан­скім ру­хам на Пін­шчы­не і ў су­меж­ных ра­ёнах.

Ка­лі над­ышоў час вы­зва­лен­ня, аку­пан­ты не ад­ра­зу змі­ры­лі­ся са сва­ёй па­ра­зай — у за­ход­не­бе­ла­рус­кіх га­ра­дах яны ства­ра­лі ўма­ца­ва­ныя ра­ёны, рых­ту­ючы­ся да іх за­ця­тай аб­аро­ны. Так, на­прык­лад, у Пін­ску на бе­ра­зе ра­кі Пі­ны збе­раг­лі­ся да на­шых дзён тры ня­мец­кія до­ты, якія му­сі­лі, па­вод­ле за­ду­мы гіт­ле­раў­цаў, ба­ра­ніць го­рад ад штур­му з бо­ку ра­кі. Тым не менш, 14 лі­пе­ня са­вец­кія вой­скі пры ўдзе­ле Дняп­роў­скай ва­еннай фла­ці­ліі вы­зва­лі­лі го­рад. Ад­ным з пер­шых ад­бі­тых у во­ра­га ўчас­ткаў аку­рат і бы­лі ва­ко­лі­цы ад­на­го з до­таў на ўзбя­рэж­жы, дзе раз­мяс­ціў­ся са­вец­кі ка­ман­дны пункт. Сён­ня гэ­ты бе­тон­ны бун­кер му­зе­ефі­ка­ва­ны, по­бач раз­меш­ча­ная вы­ста­ва вай­ско­вай тэх­ні­кі.

Член на­ву­ко­ва­га та­ва­рыс­тва Мі­ніс­тэр­ства аб­а­ро­ны Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ле­анід Ду­ба­не­віч адзна­чае, што Брэст у 1944 го­дзе не­мцы так­са­ма не зда­лі без бою — яны спра­ба­ва­лі ста­бі­лі­за­ваць фронт у ра­ёне го­ра­да, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы, у тым лі­ку, і ўма­ца­ван­ні Брэс­цкай крэ­пас­ці, якую, у вы­ні­ку, да­вя­ло­ся штур­ма­ваць ця­пер ужо са­вец­кім вой­скам. Вай­на на бе­ла­рус­кай зям­лі за­вяр­шы­ла­ся 28 лі­пе­ня 1944 го­да ў тым са­мым мес­цы, дзе па­чы­на­ла­ся тры га­ды та­му — з пер­шы­мі раз­ры­ва­мі бомб і сна­ра­даў на дос­віт­ку 22 чэр­ве­ня 1941-га.

 

Ахвя­ры і ге­роі

У роз­ныя пе­ры­яды аку­па­цыі гіт­ле­раў­цы імкну­лі­ся вы­ка­рыс­тоў­ваць лю­быя між­на­цы­яна­ль­ныя аль­бо між­кан­фе­сій­ныя су­пя­рэч­нас­ці па­між на­ро­да­мі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, спра­бу­ючы на­цкоў­ваць ад­но на ад­на­го бе­ла­рус­кае і поль­скае на­се­ль­ніц­тва гэ­тых аб­ша­раў. Не­мцы з да­па­мо­гай сва­іх мясц­овых па­ма­га­тых вы­ніш­ча­лі як бе­ла­ру­саў, якіх лёг­ка бы­ло аб­ві­на­ва­ціць у сім­па­ты­ях да са­вец­кай ула­ды, так і па­ля­каў, якіх так­са­ма лі­чы­лі спрад­веч­ны­мі во­ра­га­мі Гер­ма­ніі, ла­яль­ны­мі ў да­чы­нен­ні да да­ва­енна­га поль­ска­га ўра­ду.

Ад­ным з най­бо­льш жах­лі­вых мес­цаў ма­са­ва­га зніш­чэн­ня быў ла­гер смер­ці ў Кал­ды­ча­ве ля Ба­ра­на­ві­чаў, у якім бы­лі рас­стра­ля­ныя, спа­ле­ныя жыў­цом аль­бо па-звер­ску за­ка­та­ва­ныя ка­ля двац­ца­ці двух ты­сяч ча­ла­век — як бе­ла­ру­саў, так і па­ля­каў, і яўрэ­яў. Ла­гер быў ство­ра­ны на тэ­ры­то­рыі ко­ліш­ня­га шля­хец­ка­га ма­ёнтка, лю­дзей тут утрым­лі­ва­лі ў гас­па­дар­чых па­бу­до­вах, а час­тко­ва і пад ад­кры­тым не­бам, пры­тым вяз­ні за­зна­ва­лі па­ста­янныя здзе­кі з бо­ку ахо­вы. Пе­рад на­сту­пам Чыр­во­най Арміі кар­ні­кі, каб сха­ваць сля­ды сва­іх зла­чын­стваў, рас­стра­ля­лі апош­ніх вяз­няў, зраў­ня­лі з зям­лёй мес­цы іх па­ха­ван­ня і зруй­на­ва­лі ўсе бу­дын­кі на тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра. Да на­шых дзён да­йшлі то­ль­кі ру­іны ла­гер­най тур­мы, якія бы­лі за­кан­сер­ва­ва­ныя і пе­ра­тво­ра­ныя ў ме­ма­ры­ял па­мя­ці ахвяр.

Вы­зва­лен­не за­ход­ніх ру­бя­жоў Бе­ла­ру­сі пры­спе­шы­ла акты­ві­за­цыю ба­явых дзея­нняў войск са­юзні­каў на дру­гім фрон­це ў На­рман­дыі, а так­са­ма су­па­ла ў ча­се з ад­ной з най­бо­льш рэ­за­нан­сных акцый ня­мец­ка­га ру­ху су­пра­ці­ву — за­ма­хам на Гіт­ле­ра 20 лі­пе­ня 1944 го­да, які, хоць і быў ня­ўда­лым, але па­ка­заў уся­му све­ту во­лю да ба­ра­ць­бы су­праць ча­ла­ве­ка­не­на­віс­ніц­ка­га рэ­жы­му, якая не зга­са­ла на­ват ся­род са­міх не­мцаў, у са­мым сэр­цы на­цыс­цкай Гер­ма­ніі. Ба­явыя дзея­нні на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ўлет­ку 1944 го­да бы­лі ад­ным з вы­зна­ча­ль­ных фі­на­ль­ных акор­даў, якія пры­вя­лі не­ўза­ба­ве да по­ўна­га раз­гро­му гіт­ле­раў­скай Гер­ма­ніі і ўста­ля­ван­ня мі­ру не то­ль­кі на бе­ла­рус­кай зям­лі, але і ва ўсёй Еўро­пе. Тым бо­льш важ­на сён­ня за­хоў­ваць па­мяць аб ге­ро­ях і ахвя­рах тых ве­ка­пом­ных дзён, тых не­пап­раў­ных стра­тах і не­за­быў­ных подзві­гах, якія зда­ры­лі­ся на на­шай зям­лі ў апош­нія дні пе­рад вы­зва­лен­нем.