Ма­ля­ва­ны рай на зям­лі

Апублiкавана: 27 студзеня 2023 Стужка Музеі Мiнская вобласць Тэндэнцыя

Аўтар: Аўтары

Музей маляваных дываноў адкрыецца ў студзені ў Заслаўі. Экспазіцыя размесціцца ў флігелі былога палаца Пшаздзецкіх. 

На плошчы 300 квадратных метраў разгорнуцца чатыры раздзелы музея: “Дываны ў інтэр’еры сялянскай хаты”, секцыя, прысвечаная творчасці Алены Кіш, “Сцяжынкі Язэпа Драздовіча” і “Народныя дыванкі”. У апошнім пакажуць і аўтарскія, і ананімныя работы. Як мяркуецца, экспазіцыя будзе зменнай і час ад часу ў ёй стануць з’яўляцца новыя творы з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”. 

Маляваны дыван Язэпа Драздовіча, знойдзены падчас экспедыцыі на Віцебшчыну, — першы прадмет у калекцыі музея-запаведніка. Цягам наступных дзесяцігод- дзяў зборы папаўняліся працамі Алены Кіш і іншых мастакоў. Сёння ўстанова мае больш за 260 разнастайных маляванак.